Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

“Папрацуйце так, як Садзюк!..”

“Папрацуйце так, як Садзюк!..”26 апреля 2011 — 10:00

  Мінулая зіма, на радасць дзетвары і на засмучэнне дворнікам, выдалася снежнай і даволі марознай. Чысціць тратуары ад снегу даводзілася  штодзённа, а іншы раз і некалькі разоў на дзень. Ідучы на работу,  кожную раніцу даводзілася  назіраць,  як дворнікі змагаюцца  са снежнай стыхіяй. 

     Марыя Міхайлаўна Садзюк   дворнікам працуе нядаўна. І ўчастак ёй да-стаўся складаны—цэнтральная вуліца горада Савецкая. Каб падтрымліваць тратуар у належным стане, Марыі Міхайлаўне  зімой давялоя  браць на дапамогу мужа Анатолія  Станіслававіча. Сямейны  дворніцкі “дуэт”  дружна  і зладжана працаваў цэлую зіму. І раніцай і,  ідучы на абед, мы, супрацоўнікі рэдакцыі, заставалі Садзюкоў за работай. Затое і тратуар на іх участку заўсёды быў вычышчаны да бляску, хоць ты блінцы на ім пячы. Пешаходы адразу ж адчулі ўсю выгоду і зручнасць ад працы старанлівых  дворнікаў: ніхто на іх участку не паслізнуўся, не ўпаў.

    Марыя Міхайлаўна з кагорты тых жанчын, якія паспяхова справяцца з любой работай, якую ні даручы. Яна выхоўвалася ў сялянскай мнагадзетнай сям’і, дзе дзеці з маленства прывучаліся да разнастайнай работы.

     Работу дворніка  да гэтага асвойвала ў суседняй Польшчы. А там патрабаванні і адносіны да чысціні і парадку зусім іншыя:    —У нас маладая мама вязе ў калясцы немаўля і ва ўсе бакі плюецца лушпіннем ад семак. Малы раскруціў цукерку, засунуў у рот, а  рознакаляровы фанцік паляцеў з яго ручкі проста на тратуар. Нездарма гаворыць, што дзіця пераймае звычкі ад маці, і добрыя, і дрэнныя. Пазней ніякі дворнік не прымусіць яго кідаць смецце ў спецыяльныя скрынкі, якія ўжо і ў Мастах стаяць уздоўж тратуараў. У Польшчы я ні разу  не назірала такой карціны. А ў Мастах я ўжо нават перастала рабіць заўвагі падобным мамам, бо ў адказ іншы раз пачуеш такое, што хоць вушы затыкай. На вялікі жаль, у нас усе хочуць хадзіць па чыстых і акуратных вуліцах. Але ніхто не цэніць працу тых, хто наводзіць парадак. А ісціна простая: чыста не там, дзе прыбіраюць, а  там, дзе не смецяць,— разважае Марыя Міхайлаўна.

    З наступленнем вясны дворнікі ўзяліся за пасадку кветак, каб зрабіць наш горад прыгожым. Усё-такі важная ў горадзе фігура дворнік у яркім, аранжавым, як сонца, касцюме!

 Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ

 На здымку: дворнік РУП ЖКГ М.М. САДЗЮК.        

  Фота М. ПАВЯДАЙКІ   



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: