Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайГод качестваГод мира и созидания

Памятаем і шануем…

Памятаем і шануем…10 февраля 2023 — 09:04

У піянерскай дружыне імя тройчы Героя Савецкага Саюза Івана Кажадуба прайшоў піянерскі збор “Памятаем і шануем…”.

Ён быў прысвечаны памятнай даце – Дню юнага героя-антыфашыста. Атрадам былі прысвоены імёны піянераў-герояў.

Кожны год у дзяржаўнай установе адукацыі “Дубненская сярэдняя школа” люты поўніцца памятнымі датамі: 8 лютага – Дзень юнага героя-антыфашыста, 15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, 23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны. Усе гэтыя даты звязаны  са страшэнным словам  вайна, бязлітасным і жорсткім. Гэты навучальны год не стаў выключэннем.

У Дзень юнага героя-антыфашыста ўрачыстая лінейка была прысвечана дзецям, чыё дзяцінства было абпалена вайной. Вучні расказвалі аб юных героях, якія аддалі сваё жыццё за Радзіму, аб зусім кароценькім, але гераічным жыцці піянераў, якім пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

І вось настаў той хвалюючы час, калі атрадам было прысвоена званне аднаго з герояў-піянераў. Гэту ганаровую місію выканала дырэктар школы Лілія Канстанцінаўна Пусь. Яна павіншавала членаў піянерскіх атрадаў з  прысваеннем ім  імён герояў, пажадала быць патрыётамі сваёй краіны і быць адкрытымі для добрых спраў і ўчынкаў. Твары дзяцей свяціліся, як вясенняе сонца, яны адчулі ўскладзены на сябе абавязак быць адказнымі за Радзіму.

Пасля віншаванняў вучні пад кіраўніцтвам класных кіраўнікоў усклалі кветкі да помніка загінуўшым землякам у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Ад помніка ішлі з горда паднятай галавой – яны адчувалі сябе сапраўднымі піянерамі!

Нельга забываць гэту дату. Гэта салют у прошлае ўсім героям, гэта звон па трагічна загінуўшых хлопчыках і дзяўчынках, па тых, хто  да канца выканаў свой абавязак перад Радзімай.

Алена Якусевіч,

класны кіраўнік 6 класа ДУА “Дубненская сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио