Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМестное управление и самоуправлениеГод исторической памятиГод исторической памятиГод исторической памятиКультураМолодёжьМолодёжьНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовСтанислав Зверович

«Памяць сэрца». Экспазіцыя, якая расказвае аб генацыдзе беларускага народа, адкрылася ў музеі «Лес і чалавек»

«Памяць сэрца». Экспазіцыя, якая расказвае аб генацыдзе беларускага народа, адкрылася ў музеі «Лес і чалавек»31 марта 2022 — 11:22

У Мастоўскім дзяржаўным музеі  «Лес і чалавек» адкрылася новая экспазіцыя «Памяць сэрца»,  прысвечаная генацыду беларускага народа. У яе адкрыцці прыняла ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Марына Давыдзік.

На мерапрыемства былі запрошаны таксама намеснік пракурора Мастоўскага раёна Сяргей Чаркоўскі, загадчык сектара культуры райвыканкама Анастасія Палуйчык, старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Сераброўская.

Першымі наведвальнікамі выставы сталі вучні гімназіі №1 горада Масты з  намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Марынай Сухарукавай.

Адкрыла часовую экспазіцыю дырэктар музея Наталля Пуцілоўская. Яна расказала аб цяжкіх выпрабаваннях і жахах, якія прыйшлося перажыць жыхарам Мастоўшчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

– Памяць – гэта тыя рэчы, якія засталіся ад нашых продкаў, успаміны, якія перадаюцца з вуснаў  вусны, фотаздымкі людзей, якія жылі на нашай прынёманскай зямлі, – сказала Наталля Анатольеўна. – Выстава «Памяць сэрца» дазваляе трапіць у гады ваеннага ліхалецця і акунуцца ў жудасныя ўспаміны не толькі аб нашых земляках, якія загінулі, абараняючы Радзіму, але і аб мірных жыхарах, якія сталі ахвярамі фашызму.

Былі зачытаны ўспаміны сведкаў фашысцкіх зверстваў, гучалі вершы, якія не пакінулі раўнадушнымі нікога з прысутных.

У гэты дзень фонды  музея папоўнілися некалькімі  вельмі каштоўнымі экспанатамі, якія датычаць генацыду беларускага народа.

Намеснік пракурора Мастоўскага раёна Сяргей Чаркоўскі перадаў дырэктару музея Наталлі Пуцілоўскай копіі дакуметаў пасляваеннага часу, якія сведчаць аб тэрарыстычнай дзейнасці ўдзельнікаў «Арміі Краёвай» на тэрыторыі Мастоўскага раёна.

– Пракуратура раёна працягвае расследаванне фактаў генацыду беларускага народа на тэрыторыі Мостоўшчыны,-- сказаў Сяргей Іосіфавіч. – Гэта патрэбна для таго, каб усе ведалі, якія жахі вайны перажыло насельніцтва, каб захаваць памяць аб гэтым.

Цікавыя экспанаты перадала ў музей сям’я Анастасіі Палуйчык. У гады вайны бабуля, а на той час маладая дзяўчына Зінаіда Дзябёла была вывезена на прымусовыя работы ў Германію. Пасля вайны у 1946 годзе вярнулася ў родныя мясціны з тым самым драўляным чамаданам, з якім ад’язджала з родных мясцін і ў якім быў складзены яе няхітры скарб.  Вось яго, а таксама фотаздымкі ваеннай пары Зінаіды Мікалаеўны і  былі перададзены ў музей. Яе сын Валерый Дзябёла напісаў верш «Памяць». А шчыра і пранікнёна прычытала яго на мерапрыемстве ўнучка Ангеліна.

Важнасць адкрыцця такой выставы, якая расказвае аб генацыдзе беларускага народа і знаёмства з ёю моладзі адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Марына Давыдзік.

– У год гістарычнай памяці, які аб’явіў Прэзідэнт нашай краіны, мы павінны ўспомніць і пра генацыд беларускага народа, і не толькі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, – сказала Марына Осіпаўна. – Генацыд быў накіраваны на тое, каб знішчыць наш народ, адабраць яго гістарычную памяць. Мы нашчадкі людзей, якія заваявалі для нас Перамогу. Моладзь павінна ведаць не толькі якой цаной яна дасталася, але  і якія жахі і пакуты прыйшлося перажыць нашаму народу. На Мастоўшчыне дастойна ўвекавечана памяць загінуўшых. Але знаходзяцца ўсё новыя факты, якія сведчаць пра мужнасць і гераізм нашага народа. Варта  расказваць пра іх. Мы павінны быць патрыётамі, добра вучыцца і плённа працаваць на карысць нашай Радзімы.

Гімназісты з вялікай цікавасцю знаёміліся як с экспанатамі выставы «Паммяць сэрца», так і з новымі артэфактамі, што былі перададзены музею.

Станіслаў ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио