Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Палымнеюць цюльпаны… Шчасця вам, ветэраны!

Палымнеюць цюльпаны…  Шчасця вам, ветэраны!11 мая 2011 — 10:00

Ушанаваць тых, хто адстаяў мір на планеце, і выказаць ім словы бязмернай удзячнасці, прыйшлі школьнікі і нас-таўнікі мясцовай школы, а таксама мясцовыя самадзейныя артысты на  чале з В. П. Летуновай, якія падрыхтавалі для ветэранаў і ўсіх прысутных у зале цікавую канцэртную праграму.

На шчасце, падрастаюць ужо праўнукі  ўдзельнікаў гераічных падзей, якія пра вайну ведаюць толькі па расказах дзедаў, кнігах і кінафільмах. На вялікі жаль, час няўмольны, і ўсё менш застаецца сярод нас тых, хто мёрз у акопах і партызанскіх зямлянках, хто цаной  уласнага жыцця здабыў для будучых пакаленняў магчымасць жыць пад мірным небам.

 На ўрачыстую сустрэчу ў Дубна з ветэранаў прыйшлі нямногія: Мікалай Міхайлавіч Бабко, Сцяпан Дзянісавіч Варабей, Пётр Антонавіч Касцечка, Іосіф Іосіфавіч Жук, Марыя Пятроўна Марцуль. Сёння ветэранам ужо пад дзевяноста, а ўзрост -- здароўя не прыбаўляе. Успамінам, здавалася, не будзе канца. Ветэраны ўспаміналі загінуўшых баявых таварышаў, якія ў іх памяці назаўсёды засталіся маладымі, таму для іх свята Перамогі  са слязьмі на вачах, колькі б гадоў пасля вайны ні прайшло.

Там кожнаму з  іх смерць не раз глядзела ў вочы. Іосіф Іосіфавіч Жук расказваў, як у снежні сорак чацвёртага ў баях за Кенігсберг быў паранены ў галаву, цудам застаўся жывым, і лёсам яму было наканавана  дажыць да шаноўнага ўзросту.

Руслана Фёдараўна Якімчук прачытала прысутным на мерапрыемстве свой верш на патрыятычную тэматыку. Святочную атмасферу стварылі сваімі песнямі юныя самадзейныя артысты,       удзельнікі вакальнай групы “До-місолькі”, якая створана і дзейнічае пры мясцовым Доме культуры.  Іх задушэўныя песні паднялі настрой ветэранам.

Добра, што не рвецца сувязь пакаленняў, што сённяшнія хлопчыкі і дзяўчынкі разумеюць значэнне і веліч зробленага ў гады Вялікай Айчыннай вайны  іх гераічнымі прадзедамі… Пра гэта пранікнёна сказаў Аляксандр Карповіч, сённяшні выпускнік Дубненскай школы, будучы абаронца Айчыны. Няхай яму і ўсім сённяшнім  салдатам даводзіцца страляць толькі на  ваенных вучэннях і толькі па ўяўнаму ворагу.

 Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ

На здымку: ветэраны Вялікай Айчыннай вайны з Дубненскага і Харціцкага сельсаветаў у час сустрэчы.



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: