Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Палічыце птушак разам з намі

Палічыце птушак разам з намі30 октября 2013 — 10:00

5-6 кастрычніка 2013г. члены клуба “Крылаты дазор” Лунненскай СШ, узброіўшыся біноклем, блакнотамі, ручкамі, вызначальнікамі, выйшлі на прыроду і праводзілі назіранні за птушкамі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Восеньскія назіранні за птушкамі”. Яны адзначалі ўсіх птушак, якія сустракаліся. Дзеці ўбачылі і пачулі галасы палявых вераб’ёў, палявых свірстуноў, качак-крыжанак, крумкачоў, вялікіх сініц, белых плісак, шэрую чаплю, сарок. Усяго дзеці налічылі 11 відаў птушак.Вызначыўшы віды птушак і іх колькасць, інфармацыю перадалі ў грамадскую арганізацыю “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

   Найбольш актыўнымі назіральнікамі за птушкамі былі  Аляксей Рамашка,  Вікторыя Язерская, Кара-ліна  Эйсмант,  Рыма Аляшкевіч, Ганна Скварада,  Ангеліна Яцэвіч. Дзеці атрымалі добры настрой і шмат уражанняў ад убачанага.  З мэтай зберажэння разнастайнасці відаў птушак нашай мясцовасці такія назіранні вельмі важныя для нас .

Удзельнікі праекта “Зялёныя школы” Лунненскай СШ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио