Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультура

Паглядзіце. Пачытайце!

Паглядзіце. Пачытайце!09 декабря 2016 — 10:01

 Дзейнасць бібліятэк сёння не абмяжоўваецца толькі прадастаўленнем чытачам пазнавальнай інфармацыі, а становіцца шмаграннай. Але, нягледзячы на імклівае развіццё сучасных тэхналогій, бібліятэкары і сёння не забываюць прапагандаваць сярод сваіх наведвальнікаў добрую кнігу і выхоўваць цікавасць да чытання. Менавіта з гэтай мэтай у ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” рэгулярна арганізоўваюцца цікавыя выстаўкі.

 

На працягу апошняга часу наведвальнікі мелі магчымасць пазнаёміцца са змястоўнай і аб’ёмнай кніжнай выстаўкай “Мой край завецца Беларуссю”. Яна прадстаўлена некалькімі тэматычнымі раздзеламі, дзе сабраны матэрыялы па гісторыі нашай краіны -- ад далёкага мінулага да сучасных дзён. Асобныя раздзелы прысвечаны гістарычнай і культурнай спадчыне Гродзеншчыны і Мастоўшчыны. Думаю, наведвальнікаў зацікавяць матэрыялы, прысвечаныя нашым таленавітым землякам з роду Іваноўскіх, дзе ёсць і паэт, і мастак.


125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча прысвячаецца выстаўка “Паэт святла, красы, надзей”, дзе сабраны цікавыя матэрыялы аб жыцці творчасці паэта.


Мяркую, што наведвальнікі бібліятэкі звернуць увагу і на выстаўку “Самая, самая кніга…” Тут прадстаўлены самая запатрабаваная чытачамі бібліятэкі кніга, самая аб’ёмная і самая малая кніга, самая ілюстраваная. Арганізавана ў раённай бібліятэцы і выстаўка самаробнай кнігі.


А самая прыгожая, на мой погляд, выстаўка “Дамам эпохі прысвячаецца”, дзе прадстаўлены не проста прыгожыя лялькі з фарфору, яны адлюстроўваюць гераінь літаратурных класічных твораў. Лялькі на выстаўку прапанавала са сваёй асабістай калекцыі бібліятэкар Надзея Дзянісаўна Навагродская.


Тых, хто цікавіцца батанікай і лячэннем травамі, зацікавіла выстаўка “Прырода дорыць здароўе”, дзе былі прадстаўлены многія лекавыя расліны, натуральныя і карысныя для здароўя прадукты, рэцэпты травяных чайных збораў, араматызаваныя маслы. Гэтая выстаўка была арганізавана з дапамогай Мастоўскага раённага цэнтра рамёстваў.

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ

Фота С. ЗВЯРОВІЧА


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио