Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

«Падарыце сэрца каханай»

«Падарыце сэрца каханай»03 февраля 2014 — 10:00

Так называецца выстаўка-продаж, прымеркаваная да Дня закаханых і  арганізаваная майстрамі раённага цэнтра рамёстваў.  Каля сотні работ плануюць яны падрыхтаваць на выстаўку. Яна адкрыецца ў цэнтры ў пачатку лютага і працягнецца да чатырнаццатага лютага.

Прыкладна столькі ж сувеніраў было падрыхтавана і прададзена  ў цэнтры на выстаўцы “Навагоднія і калядныя ўзоры” падчас  мінулых свят.

   Жанна Новік, Таццяна Вангул, Юлія Карповіч зараз заняты падрыхтоўкай работ на выстаўку “Падарыце сэрца каханай”. Сярод сувеніраў --  прыгожыя экс-клюзіўныя лялькі з тэкстылю, анёлы і, вядома ж, традыцыйныя “сэрцы”, якія прынята дарыць закаханым. Калі вы хочаце парадаваць сваіх блізкіх  і каханых арыгінальным падарункам, заходзьце ў цэнтр і выбірайце незвычайны падарунак!                                                                   

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио