Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Падарунак ад Прэзідэнта

29 декабря 2010 — 10:00

На гэты раз пабываць у Мінску на прэзідэнцкай ёлцы пашчасціла пяцікласніцы пятай гарадской школы Вользе Дубіцкай і вучаніцы восьмага класа Пескаўскай школы Юліі  Лук’янавай. Дзяўчынкі вярнуліся са сталіцы з падарункамі  і добрымі ўражаннямі, якія застануцца з імі на цэлы год.

 

    Ужо стала добрай традыцыяй арганізоўваць навагоднія святы для дзяцей у Мінску, Гродне і на месцы. На губернатарскую ёлку  ў Гродна за-прошаны дзесяць нашых школьнікаў. Каля сотні дзяцей будзе ўдзельнічаць у навагодніх прадстаўленнях  у раённым цэнтры пазашкольнай работы.

 

    На такія ёлкі  звычайна запрашаюцца выдатнікі вучобы,  школьныя актывісты, рабяты, якія дасягнулі поспехаў у спорце, а таксама дзеці з мнагадзетных і няпоўных сем’яў.

 

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио