Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Па жыцці з песняй, з мовай!

Па жыцці з песняй, з мовай!11 марта 2023 — 08:30

З 20 па 24 лютага ў дзяржаўнай установе адукацыі «Курылавіцкая сярэдняя школа» адкрыццё тыдня беларускай мовы і літаратуры адбылося пад дэвізам «Па жыцці з песняй, з мовай!», які прысвечаны Дню роднай мовы.

Штогадова ў першы дзень праводзіцца акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!». Вучні 9-10 класаў традыцыйна дапамагаюць з падрыхтоўкай мерапрыемстваў. На іх ляжыць адказнасць самастойна і адказна падыходзіць да  стварэння лістовак, буклетаў, рэбусаў. Падчас акцыі вучні раздавалі буклеты «Размаўляй па-беларуску!», у якім у даступнай форме надрукаваны крытэрыі, як пачаць размаўляць на роднай мове.

На другі дзень, 21 лютага, нам пашансціла паўдзельнічаць у чэленджы «Паэтычны дзень з роднай мовай». У ім прыняла ўдзел вучаніца 9 класа Нікіціч Вера, якая зачытала на памяць урывак з паэмы «Новая зямля» Якуба Коласа. Вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел у Рэспубліканскай дыктоўцы, якую арганізаваў Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа. Не толькі вучні ў гэты дзень паказалі свае веды, але і настаўнікі. Педагагічныя работнікі нашай школы далучыліся да Гродзенскага абласнога дыктанту.

Трэці дзень для вучняў 5-7 класаў арганізаваны конкурс чытальнікаў «Прыступіце, дзеці, да навукі…». Кожны з удзельнікаў зачытаў на памяць верш ці ўрывак знакамітых аўтараў.

У чацвёрты дзень традыцыйна праходзіць флэш-батл «Хуткамоўкі. Чытаем разам». На мерапрыемства запрашаюцца ўсе жадаючыя. Вучні зачытваюць прыказкі, прымаўкі, выслоўі выразна ці з гумарам. Кожны паказвае свой узровень артыстычнасці, крэатыўнасці і павагі да роднай мовы.

Заканчваецца тыдзень брэйн-рынгам «У свеце роднай мовы». Вучні 8-11 класаў падзяліліся на каманды і паказвалі свае веды па беларускай мове і літаратуры ў выглядзе гульні. Адказвалі на пытанні, разгадывалі рэбусы, адкрывалі QR-коды і падводзілі вынікі.

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры выйшаў насычаны мерапрыемствамі, актыўнымі вучнямі і крэатыўнымі рэакцыямі.

Наталля Маскевіч,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Курылавіцкая сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио