Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Па свяшчэнных мясцінах Мастоўшчыны

Па свяшчэнных мясцінах Мастоўшчыны14 мая 2011 — 10:00

Галоўныя раённыя ўрачыстасці з нагоды 66-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прайшлі 9 мая на плошчы ля помніка воінам-вызваліцелям, што па вуліцы Савецкай у Мастах. Адсюль жа ў той дзень пачаўся і традыцыйны аўтапрабег “Ад помніка да помніка”. Старт аўтапрабегу даў раённы ваенны камісар падпалкоўнік В.А. Талочак.

Прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, райкама ГА“Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, савета ветэранаў вайны і працы, абаронна-спартыўнага таварыства “ДТСААФ”, Беларускага Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, ГА “Белая Русь” сфарміравалі 5 груп, для кожнай з якіх быў распрацаваны свой маршрут. Наведалі ўдзельнікі аўтапрабегу помнікі і абеліскі, размешчаныя  ў Гудзевічах, Глядавічах, Дубна, Лунна, Чарлёна, Курылавічах, Вялікіх Азёрках, Мілявічах, Зарудаўі, Песках, Пацавічах, Парфёнавічах, Галубах. Гонар знаходзіцца ў саставе ўдзельнікаў аўтапрабегу выпаў і прадстаўніку раённай рэдакцыі.

Маршрут нашай групы пралягаў праз Мікелеўшчыну, Малькавічы і Галубы. Ля абеліскаў, размешчаных у кожным з названых населеных пунктаў, прайшлі ўрачыс-тыя мітынгі. На вялікі жаль, у Мікелеўшчыне і Малькавічах ветэранаў сярод прысутных не было: камусьці здароўе не дазволіла, а кагосьці ўжо няма сярод жывых. Але іх подзвіг, із самаадданая праца па аднаўленню разбураных вайной гарадоў і вёсак будзе жыць у памяці нашчадкаў. Упэўненасць у гэтым выказвалі падчас выступленняў старшыні Мікелеўшчынскага сельсавета Л.Г. Рагацэвіч і Мастоўскага сельсавета Г.Э. Яблонская. Мітынг у Галубах прайшоў з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай А.Я. Драбкова і В.С. Гедрэвіч. У сваім выступленні старшыня райкама БРСМ Дзм.В. Невяртовіч нагадаў яшчэ пра адну сумную дату: сёлета споўніцца 70 гадоў з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

66 гадоў ужо прайшло з той пары, як скончылася вайна, але і сёння яшчэ з вялікім смуткам у голасе расказваюць ветэраны новым пакаленням аб мінулых жудасных падзеях. Расказваюць, каб нашчадкі ведалі, якой дарагой цаной дасталася мірнае жыццё нашаму народу.

А. ШВЯДКО



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: