Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноКультура и историяКультура

Па Курылавічах – на вясёлых вазках

Па Курылавічах – на вясёлых вазках17 июля 2017 — 16:31

У аграгарадку Курылавічы 16 ліпеня у 16 гадзін спыніўся рух транспарту па дарозе Гродна-Слонім, якая праходзіць па цэнтральнай вуліцы Міра. Усе вадзіцелі дзівіліся на рознакаляровае шэсце прыбраных вазкоў у яркіх, кветкавых посцілках, запрэжаных уквечанымі коньмі, са званочкасмі пад дугой.

 

На саміх вазках сядзелі артысты ў народных касцюмах з Азёрак,  музыканты з гармонікамі і бубнам з Галубоў. Дзяўчаты-пявунні спявалі беларускія народныя песні, ды не абы-якія, а тыя, якія даўней краналі душу мясцовай моладзі і старэйшых у Курылавічах, Галубах, Азёрках: “Запрагай-ка, бацька, лошадзь…”, “Як паехаў мой Іван”, “А я ўсё дзищлюся”, А ў канцы грэблі шумяць вербы…”. Шэсце замыкаў па-святочнаму ўпрыгожаны самаробны трактар, якім кіраваў старэйшы трактарыст, жыхар аграгарадка Курылавічы Аляксей Аляксандравіч Прэдка. Яго жалезны конік быў прыбраны  саматканымі посцілкамі, якія ткала яго жонка Валянціна Мацвееўна. А наперадзе кабіны развяваліся чырвоныя сцягі.

 

Хочацца адзнычыць, што Сяргей Аляксандравіч – роданачальнік сямейнай дынастыі трактарыстаў. Яго сын Сяргей працуе трактарыстам у КСУП “Азяранскі” і зараз рыхтуецца да ўборкі ўраджаю.

 

Ну, а якое шэсце без “цыганоў”  з іх яркімі касцюмамі, шырокімі квяцістымі хусткамі і спадніцамі, з гітарамі, бубнамі, шэлестунамі. Каляровым табарам: хто на вазку, хто танцуючы і спяваючы, ішлі “цыганы” праз Курылавічы. Пры гэтым умудраліся паваражыць вяскоўцам і нават ухапіць у зазяваўшайся гаспадыні з падворка курыцу. А што: людзі не зявайце, “цыганы” едуць з кірмашу.

 

“Цыганоў” сыгралі артысты мастацкай самадзейнасці Курылавіцкага цэнтра вольнага часу і культуры.

 

Усю гэтую каляровую, граючую, спяваючую кавалькаду суправаджалі дзеці на ўпрыгожаных веласіпедах і нават цэлыя сем”і. Так, на сваіх веласіпедах прыехалі сем”і Сярдзечных і Барковых.Як сказаў галава сям”і Сярдзечных Віктар Юр”евіч: “Наш сямейны дэвіз: “Хочаш быць здаровым – круці педалі!”.

 

 Тэатрэлізаванае шэсце спынілася каля велічнага помніка загінуўшым воінам, якія вызвалялі Курылавічы, і нашым землякам, каб ускласці жывыя кветкі да пастамента.

 

У канцы вёскі ўсе вазкі з гасціннасцю чакалі і сустракалі ў імпрэзаванай карчме “У Сымона” на пляцоўцы каля Дома культуры. Вось дзе поўнасцю раскрыўся талент вакальных гурткоў з вёсак Азёркі і Галубы.

 

Як зайгралі музыкі, як заспявалі ды ім адразу пачалі падпяваць госці, што сабраліся на свята.Песні гэтыя былі чутныя ва ўсіх канцах Курылавіч.

 

За песні, за вясёлую музыку карчмарка частавала курылавіцкімі пірагамі ды квасам.

 

Найлепшым быў прызнаны вазок маладога жывёлавода, жыхара аграгарадка Курылавічы Дзмітрыя Сяргеевіча Пархоменкі. Таксама каштоўным падарункам Курылавіцкага сельвыканкама быў адзначаны ўладальнік жалезнага “коніка” Аляксей Аляксандравіч Прэдка. І канешне арганізатары мерапрыемства не маглі не павіншаваць вазок нашых “цыганоў”, якім так умела кіраваў Мікалай Міхайлавіч Астапчук.

 

А потым усе слухалі вялікі святочны канцэрт гасцей са Слонімскага раёна.

 

Закончылася свята позна вечарам маладзёжнай дыскатэкай дыджэяў з горада Масты.

 

Водгукі жыхароў Курылавіч паказалі, што свята вясёлых вазкоў прыйшлося мясцовым жыхарам вельмі да спадобы, магчыма, яно стане тут традыцыйным.                                         

       

С.ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара




Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: