Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

«Ой, калядачкі, бліны-ладачкі…»

«Ой, калядачкі, бліны-ладачкі…»21 января 2013 — 10:00

З даўніх часоў на Беларусі распаўсю-джанай забавай узімку з’яўляліся калядныя вандраванні. Святкаванні заўсёды былі жаданымі  і радаснымі.  Вучні Азёркаўскай СШ шчыра жадаюць, каб у нашай мясцовасці водгукі Каляд, якія дайшлі да нашых дзён, не толькі адраджаліся, але і захаваліся. Нашым  маладым калядоўшчыкам пашчасціла самым павандраваць, пашчадраваць, ходзячы з хаты ў хату. З лёгкасцю адгукнуліся на гэтую прапанову вучні 5 класа (прычым у поўным складзе),   9-га і два вучні 10 класа. 

Усюды калядоўшчыкі вадзілі з сабой Казу, прыход якой да гаспадароў забяспечвае ўрадлівасць і добры прыплод у гаспадарцы. Вельмі ўдала справілася з гэтай роляй Алена  Кіжанцава. Павадыром Казы была Ганна Пась. Прысутнічаў на свяце і Лекар  -- Валерыя Пяцюшык --  апранутая ў белы халат, якая рабіла заключэнне, ад чаго ўпала і ляжыць Каза. Усіх пацешыў сваім уменнем Вучоны Мядзведзь, ролю якога выканаў  Улад Гародка.  Павадыр Мядзведзя Аляксандр  Лагуцік  расказаў, што  гэты персанаж увасабляе здароўе і багацце. Не абыходзіцца гэтае свята і без Цыганак, якія гадалі і зычылі гаспадарам шчодрага і добрага вечара. Вядома, не атрымалася б  свята без Музыканта. Дзякуючы І. А.  Гарбацэвіч,  гурт быў вясёлы.

Мы наведалі не толькі вясковыя сем’і, але парадавалі сваім выступленнем  выхаванцаў мясцовага дзіцячага сада, работнікаў пошты і магазіна. Усе гаспадары імкнуліся шчодра аддзякаваць  спевакам за такія песні-зычэнні. Грошы, што даюць людзі на Каляды, калядоўшчыкі адносяць “на ахвяраванне”. Мы таксама падтрымалі гэтую традыцыю: набылі пісьмовыя прылады і перадалі іх у Мастоўскі сацыяльна-педагагічны цэнтр.

В. МАРМЫШ, класны кіраўнік 5 класа На здымку:  калядоўшчыкі  ў мясцовым магазіне.



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: