Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
14
2
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеНаука и образованиеЛетнее оздоровление

Ох і Ах - да лета шлях

Ох і Ах - да лета шлях07 июня 2019 — 15:50

"Якую пару года вы любіце больш за ўсё?" – спыталі мы ў выхаванцаў напярэдадні летняга аздараўленчага перыяду.  "Лета!" –  пачулі ў адказ дружныя галасы дзяцей.

Штогод, напярэдадні лета, у нашай установе дашкольнай  адукацыі праводзіцца работа па падрыхтоўцы да летняга аздараўленчага перыяду, па стварэнні камфортных і бяспечных умоў знаходжання выхаванцаў  у дзіцячым садзе. Не стаў выключэннем і гэты год. Дзіцячы сад ператварыўся  ў яркі, маляўнічы гарадок.  А для таго, каб лета прайшло цікава, з карысцю і стала незабыўным, педагогі ўстановы старанна прадумваюць мерапрыемствы рознай накіраванасці: аздараўленчыя, пазнавальныя, творчыя і забаўляльныя.

3 чэрвеня ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшла забава «Шчаслівае дзяцінства» , прысвечаная  Дню абароны дзяцей.  Вядучымі свята былі роставыя лялькі Ох і Ах. Ад іх дзеці даведаліся, як з карысцю правесці лета, набрацца сіл і ўмацаваць сваё здароўе.  Гучалі песні, вясёлая музыка, раздаваўся звонкі дзіцячы смех; дзеці гулялі ў гульні, спявалі, танцавалі, удзельнічалі ў эстафетах, адгадвалі загадкі, малявалі крэйдай. Нечаканым момантам стала ўручэнне ўсім прысутным рознакаляровых паветраных шароў.  Шмат  станоўчых эмоцый атрымалі не толькі выхаванцы дзіцячага сада, але і работнікі, якіх Ох і Ах таксама запрасілі на свята.

Лета толькі пачалося і наперадзе  яшчэ шмат цікавых падзей.   

 

А. Калецінская,

загадчык ДУА «Лунненскі дзіцячы сад»



Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио