Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Інтэрнет – сучасна, а паштоўка – прыгожа і прыемна

17 января 2011 — 10:00

  У святочныя калядныя і навагоднія дні  жыхары Вялікіх Азёрак і навакольных вёсак адправілі сваім  блізкім каля сотні віншавальных паштовак, прыкладна столькі ж атрымалі самі. Аб гэтым паведаміла начальнік мясцовага аддзялення сувязі Л.Л. Каспяровіч.

    Як прызналася Ларыса Леанідаўна, яна  і сама, нягледзячы на бязмежныя магчымасці сучасных сродкаў сувязі, заўсёды бацькоў  віншуе са святам традыцыйнай прыгожай паштоўкай. Якімі імклівымі тэмпамі ні развіваецца сучасная сувязь,   а ўсё-такі прыемна трымаць паштоўку ці пісьмо, напісаныя рукой блізкага чалавека.

    Гэта прыемная настальгія, бо і Азёркаўскае аддзяленне сувязі крочыць у нагу з патрабаваннямі часу. Каля сотні самых сучасных відаў паслуг можна атрымаць сёння на вясковай пошце. Яны нічым не адрозніваюцца ад тых, што аказваюцца ў райцэнтры.

Каля сотні азёркаўцаў маюць дома камп’ютары з выхадам у Інтэрнэт, яшчэ больш карыстаюцца  сродкамі мабільнай сувязі.

    Ахвотна карыстаюцца вяскоўцы і банкаўскімі пластыкавымі карткамі, з іх дапамогай робяць не толькі пакупкі  ў магазіне, але ажыццяўляюць і  іншыя шматлікія плацяжы.

    Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: