Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныНаука и образованиеНаука и образованиеМолодёжьМолодёжь

Інтэлектуальны старт

Інтэлектуальны старт11 ноября 2019 — 13:30

Для фарміравання іміджу школы, абмену вопытам, выхаду навучэнцаў школы на больш высокі ўзровень асаблівае значэнне мае ўдзел у раённых і рэспубліканскіх конкурсах.

5 лістапада  на базе ДУА “Мастоўскі раённы цэнтар творчасці дзяцей і моладзі” і на базе сярэдняй школы №5 г. Масты адбыўся раённы этап рэспубліканскага тэлевізійнага праекта «Я знаю!»,  у якім прынялі ўдзел і навучэнцы ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Уманчук Арыяна, вучаніца 8 класа, Галавач Ягор і Боцька Максім, вучні  10 класа. Яны прадэманстравалі  ўзровень ведаў па такіх прадметах, як матэматыка, руская мова, літаратура, экалогія, Космас, гісторыя, геаграфія, краязнаўства…

Хацелася б адзначыць добрую арганізацыю мерапрыемства, цікавыя, падабраныя з улікам узросту пытанні. Канкурсанты грунтоўна падрыхтаваліся і парадавалі сваімі практычна маланкавымі правільнымі адказамі на пытанні з усіх прапанаваных катэгорый. Інтэлектуальная барацьба была вострай, і перамаглі ў ёй не толькі самыя разумныя, але і самыя рашучыя.

Уманчук Арыяна, Галавач Ягор і Боцька Максім з задавальненнем прынялі  ўдзел у гэтым конкурсе, набылі новыя навыкі, уменні і атрымалі магчымасць праявіць свае таленты за межамі школы.

                                                                      Святлана Асцюкевіч ,

намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці

Мілявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио