Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памяти500-годдзе беларускага кнігадрукаванняНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Інфармацыйны тыдзень «Гаворым і чытаем па-беларуску»

Інфармацыйны  тыдзень «Гаворым  і чытаем па-беларуску»08 сентября 2017 — 16:16

У год святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання на Беларусі, з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, літаратуры і культуры галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама абвясціла аб правядзенні сярод публічных бібліятэк вобласці інфармацыйнага тыдняГаворым і чытаем па-беларуску”.

З 11 па 17 верасня бібліятэкі ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” запрашаюць усіх жадаючых на інфармацыйны тыдзень “Гаворым і чытаем па-беларуску”, на працягу якога Вас чакаюць наступныя мерапрыемствы:

11 верасня

Мастоўская раённая бібліятэка прапануе пазнаёміцца з кніжнай выставай “З павагай да беларускага слова”. (12.00)

Раённая дзіцячая бібліятэка запрашае прыняць ўдзел у акцыі “Кніжныя жмуркі”. (10.00) Акцыя працягнецца да 17 верасня.

12 верасня

Раённая дзіцячая бібліятэка прапануе пазнаёміцца з матэрыяламі кніжнай выставы-экспазіцыі “Чытаем беларускую казку”. (10.00)

13 верасня

У гарадской дзіцячай бібліятэцы пройдзе гадзіна паэзіі “Зоркі года: Купала і Колас” у рамках абласной акцыі “Чытаем разам” творы Я.Коласа і Я.Купалы. (13.30)

У Мікелеўшчынскай сельскай бібліятэцы пройдзе паэтычны зарапад па вершах беларускіх паэтаў-юбіляраў “Жыццё ў паэзіі”. (14.40)

14 верасня

У раённай дзіцячай бібліятэцы пройдзе абласная акцыя “Чытаем разам” творы Я.Коласа і Я.Купалы – “Пад небам беларускага слова”. (14.00)

У Мікелеўшчынскай сельскай бібліятэцы адбудзецца гучнае чытанне твораў Я.Коласа і Я.Купалы. (12.50)

15 верасня

Мастоўская раённая бібліятэка і раённая дзіцячая бібліятэка запрашаюць прыняць удзел у рэкламна-іміджавай акцыі “Ачаг культуры и дабра”, прысвечанай Дню бібліятэк. (10.00-16.00)

Гарадская дзіцячая бібліятэка прапануе прыняць удзел у конкурсе чытальнікаў “ Вітаем, цябе, беларуская кніга”. (12.45)

У Пескаўскай сельскай бібліятэцы ў рамках абласной акцыі “Чытаем разам” творы Я.Купалы і Я.Коласа адбудзецца літаратурная гадзіна “Песняры роднай зямлі” (15.00)

На літаратурны калейдаскоп “Які гэта цуд – мова мая родная” запрашае Рагозніцкая сельская бібліятэка. (17.00)

У Пацавіцкай селькай бібліятэцы будзе праведзена гучнае чытанне твораў Я.Коласа і Я.Купалы. (14.00)

16 верасня

У Гудзевіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры нацыянальнай культуры адбудзецца гучнае чытанне твораў Я.Купалы і Я.Коласа “Нам сняцца сны аб Беларусі” (17.00)

Паслухаць паэму Я.Коласа “Міхасёвы прыгоды” прапануе Зарудаўеўская сельская бібліятэка. (18.00)

У Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбудзецца бліц-апытанне “Беларускія пісьменнікі майго дзяцінства” (16.30)

Струбніцкая сельская бібліятэка запрашае на літаратурны вечар “Падарожжа па беларускай літаратуры” (16.00)

17 верасня

У Рагозніцкай сельскай бібліятэцы ў рамках абласной акцыі “Чытаем разам” пройдзе гучнае чытанне твораў Я.Купалы і Я.Коласа (17.00)

У Харціцкай сельскай бібліятэцы ў рамках абласной акцыі “Чытаем разам” адбудзецца гучнае чытанне паэмы Я.Коласа “Новая зямля”. (18.00)

 

В. КОРШУН,

метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу

ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка”

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио