Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

“Не мы да ўрача, а ўрач да нас”

01 декабря 2010 — 10:00

31 работніцу  цэнтра банкаўскіх паслуг № 415 г. Масты ААТ “АСБ Беларусбанк” нядаўна  абследаваў і пракансультаваў урач-мамолаг Гродзенскай абласной бальніцы Юрый Іванавіч Бабко. Жанчынам нават не давялося ехаць у Гродна, доктар сам прыехаў у Масты. Аб гэтым расказала старшыня прафсаюзнай  арганізацыі Наталля Іванаўна Целеш.

Работніцы мясцовага банка сэканомілі не толькі  час, але ўласныя сродкі. Гэтая медыцын-ская паслуга платная, але ўсе выдаткі ўзяла на сябе прафсаюзная арганізацыя. Жанчынам засталося толькі на некалькі хвілін пакінуць рабочае месца, каб наведаць дактора, які вёў прыём побач,  у памяшканні банка.

 Жанчыны засталіся задаволенымі клопатам аб іх здароўі, які праявілі адміністрацыя і прафсаюзная арганізацыя цэнтра банкаўскіх паслуг. Некаторыя пасля кансультацыі ўрача атрымалі запрашэнне на  дадатковане абследаванне ў Гродзенскую абласную бальніцу. У снежні запланавана паездка  да гродзенскіх медыкаў.

          Я.ЦЕСЛЮКЕВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: