Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Назад у СССР

22 августа 2011 — 10:00

  Нядаўна ў музеі “Лес і чалавек” адкрылася новая выстава пад назвай “Назад у мінулае”.

Яе арганізатары прапануюць наведвальнікам успомніць часы існавання СССР, паглядзець  любімыя савецкія цацкі, школьную форму і адзенне, старыя школьныя падручнікі і ранцы, інтэр’ер, прадметы быту і савецкую бытавую тэхніку. Нагадаюць пра эпоху СССР і медыцынскія інструменты, грошы і карткі, па якіх пакупнікі набывалі неабходныя тавары. У музеі можна ўбачыць і бытавыя сіфоны для прыгатавання газіроўкі ў дамашніх умовах. Акрамя таго,  ёсць магчымасць па фотаздымках успомніць выгляд райцэнтра ў савецкія часы.

Як паведамілі ў музеі, экспазіцыя выставы збіралася з фондаў установы,  асабістых фондаў яе супрацоўнікаў і жыхароў горада Масты. Выстава “Назад у мінулае” працягнецца да канца верасня.                                                                  

 А. ШВЯДКО


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио