Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Інавацыя ў стылі “этна” рэалізуецца ў Азёркаўскай сярэдняй школе

Інавацыя ў стылі “этна” рэалізуецца ў Азёркаўскай сярэдняй школе19 мая 2020 — 15:12

Другі год працуе наша ўстанова адукацыі над рэалізацыяй інавацыйнага праекта “Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстаноў адукацыі”.     

  

Кіраўнік інавацыйнага праекта – дырэктар установы адукацыі Валянціна Мармыш, каардынатар дзейнасці – намеснік дырэктара Рэгіна Дравіца. Пяць педагогаў школы актыўна ўключыліся ў рэалізацыю праекта. Тэмы для даследаванняў мы ўзгаднілі разам з навуковымі кансультантамі.

За гэты час мы пашырылі адукацыйнае асяроддзе для вучняў шляхам адкрыцця факультатыўных заняткаў “Вытокі роднай мовы” ,”Беларускае красамоўства”, “Вакальны ансамбль (фальклорны), “Храмы, замкі і палацы Беларусі”,  “Практыкум па беларускай мове”. Для вучняў 8-11 класаў былі адкрыты платныя дадатковыя паслугі па падрыхтоўцы да здачы цэнтралізаванага тэсціравання па прадмеце “Беларуская мова”, працуе музей “Наша спадчына”, у якім праводзяцца заняткі ў “Беларускай хатцы”, арганізаваны заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах “Рэчанька”, “Спадчына”  (аўтарская праграма Т. А. Галавач).

У работу па рэалізацыі інавацыйнага праекта былі ўключаны большасць сем’яў нашых навучэнцаў. Работа праводзіцца праз  бацькоўскія сходы, наведванне ўрокаў літаратуры, гісторыі Беларусі, факультатыўных заняткаў, праз сумеснае правядзенне каляндарна-абрадавых свят, удзел у фестывалях “Па сцежках спадчыны”, “Квецень у стылі “этна”, квэсты “З рога ўсяго многа”, удзел у даследчай і краязнаўчай  дзейнасці.

Актыўнае ўключэнне бацькоў у адукацыйны працэс, а таксама прыцягненне іх да арганізацыі вольнага часу дзяцей дазволілі дасягнуць пэўных змен ва ўзаемадзеянні бацькоў і дзяцей. Зараз мы спрабуем выкарыстаць кластарную мадэль кіравання ў рэалізацыі інавацыйнага праекта.

У 2020 годзе  ўстанова адукацыі стварыла гуманітарны праект “Скарбы роднага краю – у кожны дом”, праца над якім – лагічны працяг рэалізацыі нашай інавацыі. Дырэктар Валянціна Мармыш упэўнена: “Калі ёсць каманда аднадумцаў – любая справа будзе выканана”.

 

 Наперадзе мноства задумак, планаў, якія мы абавязкова рэалізуем.

Рэгіна Дравіца,

Намеснік дырэктара

дзяржаўнай ўстановы адукацыі

“Азёркаўская сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио