Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноКультура и историяКультураНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Нашы продкі ішлі на Грунвальд

Нашы продкі ішлі на Грунвальд02 февраля 2017 — 08:31

 

З 26 студзеня ва УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” адчынілася выстаўка “Старонкі гісторыі ВКЛ” з фондаў УК “Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя П.І.Баграціёна”.  

 

“У сярэдзіне XIII ст. на захадзе сучаснай Беларусі, у басейне ракі Нёман, зарадзілася дзяржава, якую чакала доўгая і слаўная гісторыя – Вялікае  княства Літоўскае”.

 

Пра ўтварэнне ВКЛ, яго росквіт, пра ваенныя паходы і прычыны заняпаду расказвае наша выстаўка. Тут прадстаўлены партрэты дваццаці двух вялікіх князёў літоўскіх, сярод якіх заснавальнік ВКЛ – Міндоўг, князь-загадка – Альгерд, самы вядомы кіраўнік ВКЛ, яшчэ пры жыцці празваны Вялікім, – Вітаўт, яго не менш вядомы брат – Ягайла і іншыя.

 

Акрамя партрэтаў выстаўляюцца карціны баёў, якія адыгралі значную ролю ў барацьбе за існаванне Вялікага княства Літоўскага: “Верасень 1362 г. Бітва на Сініх Водах”, “Ваўкавыская харугва ў Грунвальдскай бітве. 15 ліпеня 1410 г.”

 

Выстаўка будзе працаваць на працягу месяца. Запрашаем усіх жадаючых.

С. Рыбалка,

старшы навуковы

супрацоўнік музея



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: