Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноКультура и историяКультура

Нашы лялькі з Віцебска адправіліся ў Германію

Нашы лялькі з Віцебска  адправіліся ў Германію21 июля 2017 — 09:15

 Мясцовыя майстры Жанна Новік, Кліменцій Панок, Міхаіл Маскевіч і Кацярына Басінская з дачкой Веранікай з добрымі ўражаннямі вярнуліся са “Славянскага базару ў Віцебску”, а Міхаіл Маскевіч яшчэ і з дыпломам другой ступені і падарункам за ўдзел у конкурсе “Дрэва жыцця” ў намінацыі “Развіццё традыцыйнага лыжкарства”. На працягу двух дзён майстар па спецыяльным праекце працаваў над вырабам прыгожай лыжкі, якую пазней высока ацаніла журы .


 

-- Нашы рамеснікі дастойна прадставілі на фестывалі не толькі Мастоўшчыну, але і Гродзенскую вобласць. Мы ад усёй душы парадаваліся і павіншавалі Міхаіла з заслужанай ацэнкай яго працы на такім высокім узроўні. На фестывалях такога маштабу ёсць чаму павучыцца ў іншых і паказаць, на што здольны сам, -- лічыць дырэктар Мастоўскага цэнтра рамёстваў Жанна Лявонцьеўна Новік.


Кацярына Вітальеўна Басінская з дачкой Веранікай прыехалі на фестываль са сваімі кроснамі і правялі для ўсіх жадаючых майстар-клас па ткацтву паясоў. Жадаючых павучыцца гэтаму рамяству хапала.


Нашы майстры прадставілі ў Віцебску ўсе традыцыйныя рамёствы, якія практыкуюцца на Мастоўшчыне. Найбольшую цікавасць ва ўдзельнікаў і гасцей фестывалю выклікалі работы Вольгі Вайтовіч, выкананыя ў тэхніцы спіральнага пляцення з травы. А славянскія лялькі ад нашых майстроў адправіліся ў якасці падарункаў аж у Германію.


Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
 



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: