Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноУрожай-2017Урожай-2017

Наш любімы аграгарадок

Наш любімы аграгарадок11 сентября 2014 — 10:00

 Доўгая і слаўная гісторыя ў гэтага населенага пунк­та на беразе Зяльвянкі. Пескі ўпамінаюцца ў XVI стагоддзі, калі ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага. На беразе Зяльвянкі стаяў вялікі замак, які належаў магнатам Сапегам.  З 1795 года  ­­ мяс­тэчка ў Расійскай імперыі.  З 1921 года ­­ у складзе Польшчы, цэнтр гміны Ваўкавыскага павета Белас­токскага ваяводства. У 1939 годзе перайшлі да БССР.  З кастрычніка 1940 года Пескі ­­ цэнтр сельсавета.

Наш Вёсачка мая родная...  Тут мы нарадзіліся, выраслі, працуем. Мяняюцца стагоддзі, праходзяць і знікаюць людскія пакаленні. Нястрымнае і вечнае цячэнне ракі жыцця. Яна зносіць і людскую радасць, і смутак, і знесла б у нябыт усё без астатку, калі б не былі такімі чыстымі крыніцы народнай памяці, што песнямі і казкамі, баладамі і паданнямі звязалі нас з далёкімі нашымі продкамі. І гэту нашу родную зямельку мы павінны з вамі ўшаноўваць і ўпрыгожваць, каб красавала і багацела на ім жыццё.

Наша вёска Пескі размясцілася на беразе ракі Зяльвянка ў маляўнічым куточку нашай роднай зямлі. І мы не перастаем любавацца гэтай нашай мясцінай.Калісьці ў мінулым наша вёска называлася мястэчкам, у якім ладзіліся кірмашы, розныя забавы. У сучасны час яна завецца аграгарадком.

У нашым сучасным аграгарадку Пескі пражываюць 602 чалавекі: з іх ­­ 57 дзяцей, 207 ­­ пенсіянераў, 338 – працаздольных. Гэта добрыя і шчырыя людзі, якія ўмеюць добра працаваць, весела адпачываць, гатовы ў любы момант прыйсці на дапамогу другім аднавяскоўцам, падзяліцца з другімі сваім болем і радаснымі падзеямі.

Ёсць у нас і самыя старэйшыя жыхары. У гэтым годзе ім спаўняецца 95 гадоў. Гэта Ганна Якаўлеўна Данілюк, Вера Ігнатаўна Дубаневіч і яшчэ 22 жыхары, якія нарадзіліся ў 1919­1930 гадах. З віншавання самых старэйшых жыхароў распачалося свята вёскі Пескі, якое адбылося ў канцы жніўня на пляцоўцы каля клуба.

Песнямі віншавалі землякоў, якія ў гэтым годзе адзначалі свае юбілейныя даты ­­ 60, 70, 80 гадоў, мнагадзетных матуль, якія нарадзілі траіх і больш дзяцей. У нашым аграгарадку жывуць матулі, якія нарадзілі 6 і 5 дзяцей, і былі ўзнагароджаны Медалём мацярынства I і II ступені ў 1972 і 1987 годзе. Гэта  Марыя Мікалаеўна Заблоцкая і  Станіслава Браніславаўна Заблоцкая.

Віншавалі самага маленькага жыхара ­­ Арцёма Сяргеевіча Алдашэнкава, які нарадзіўся 18 студзеня 2014 года, і яго бацькоў Кацярыну і Сяргея Алдашэнкавых. Таксама быў падрыхтаваны музычны падарунак тым, хто святкаваў у гэты дзень свой дзень нараджэння. Гэта Аляксандр Уладзіміравіч Афонькін, Ганна Юльянаўна Саўко, Сяргей Мікалаевіч Чарняк.

Цікавыя музычныя падарункі для ўсіх жыхароў падрыхтавалі вакальны гурт “Івушкі” нашага клуба, вакальныя дуэты і салісткі Наталля Радзінская, Вольга Савошчык, Дар’я Засценчык, Кацярына Радзінская і наша самая малодшая выканаўца Мілана Чарняк. Вялікі дзякуй ім за гэта!

Выстаўку “Матулін куфэрак” прадставіла Тамара Іванаўна Савошчык. Гэта адзенне 40­50 гадоў мінулага стагоддзя ­­  вышываныя фартух, блузка, ручнікі, а таксама абрусы, дываны.У добрым настроі пакідалі пляцоўку жыхары нашага аграгарадка Пескі.В. КЕЙКА,загадчыца Пескаўскага клуба



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: