Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
Актуально

Нас не застудзілі маразы

Нас не застудзілі  маразы20 февраля 2012 — 10:00

Нарэшце, мы дачакаліся сапраўднай зімы  з яе амаль што 30-градуснымі марозамі. У другой сваёй палове яна вырашыла ўзяць рэванш за цёплыя  снежань і палову студзеня.  Апошні каляндарны зімовы месяц люты поўнасцю апраўдаў сваю назву. Як  сцвярджаюць сіноптыкі, такіх маразоў у лютым не было ў Беларусі  на працягу апошніх ста гадоў. Раптоўнаму холаду і моцнаму снегападу найбольш радаваліся дзеці: у пятніцу і суботу, трэцяга і чацвёртага лютага, былі адменены заняткі ў школах раёна, з’явілася магчымасць пакатацца на лыжах і каньках. А вось дарослым траскучыя лютаўскія маразы  прыбавілі турботаў. Як мастаўчане і жыхары раёна змагаліся і перажывалі халады? На гэтае пытанне згадзіліся  адказаць

Галіна Эдвардаўна  ЯБЛОНСКАЯ, старшыня Мастоўскага сельскага Савета:

—У дні самых моцных маразоў  у сельвыканкаме былі створаны чатыры аглядавыя групы, у склад якіх  уваходзілі прадстаўнікі РАНС (адну групу ўзначаліў сам начальнік Мастоўскага РАНС Віктар Іосіфавіч Маскевіч), мясцовай улады, школы. Яны з мэтай прафілактыкі пажараў наведвалі дамы сяльчан, каб праверыць спраўнасць печаў, дымаходаў. У першую чаргу, групы наведвалі дамы, дзе ёсць дзеці, пражываюць адзінокія састарэлыя, неблаганадзейныя сем’і, раздавалі жыхарам лістоўкі-інструкцыі з правіламі эксплуатацыі пячнога ацяплення.  Задавальняе той фат, што без прыгод абышлося і на вечары сустрэчы выпускнікоў у мясцовай школе. Радуюся, што цёпла ў нядаўна адчыненым доме-інтэрнаце для састарэлых.  Асабіста я змагаюся з маразамі з дапамогай цёплага натуральнага футра, якое апранаю ў моцныя маразы.  Усім раю цёпла апранацца і не адпраўляцца  ў далёкія паездкі. У марозныя дні мы нават запрашалі ў памяшканне сельскага Савета тых пасажыраў, якія доўгі час чакалі на прыпынку грамадскі транспарт, і прапаноўвалі людзям са-грэцца гарачым чаем.

Надзея  Канстанцінаўна  ГАРДЗІЕЎСКАЯ, дырэктар  Мікелеўшчынскага дзіцячага  сада—школы:

—Лютаўскія маразы мы перажылі  без асаблівых катаклізмаў. У школе тэмпература +18-20 градусаў. Трэцяга і чацвёртага лютага заняткі ў школе былі адменены па распараджэнню  аддзела адукацыі райвыканкама. Для вучняў першага і другога класаў пачаліся  канікулы на тыдзень раней запланаванага. У самыя халодня дні некаторыя бацькі малодшых вучняў суправаджалі і забіралі са школы. У гэтыя лютаўскія маразы класныя кіраўнікі і педагог сацыяльны пабывалі  ў дамах кожнага школьніка, каб  пераканацца, што там цёпла. Для дзевяці дзяцей, якія жывуць у іншых вёсках, арганізаваны падвоз школьным аўтобусам.

Марыя  Іванаўна  МАХАМЕТ, стараста   в. Тумашы  Азёркаўскага  сельсавета:

—Як перажываю маразы? Даводзіцца  паліць у печах не раз у дзень, як звычайна, а два. Добра, што дроў і брыкету назапашана дастаткова. Дзве машыны дроў купілі яшчэ па  ніжэйшых цэнах, бо дровы цяпер каштуюць нятанна.  У Тумашах, дзякуй Богу, абышлося без здарэнняў: ніхто не замёрз, нікога не засыпала снегам.

Таццяна  Мікалаеўна  РАХУНАК, памочнік урача  Мілявіцкай  амбулаторыі:

—Для нас, медыкаў, ад маразоў радасць— яны затрымалі прыход прастудных захворванняў і грыпу.  Зараз амбулаторыя працуе ў звычайным рэжыме, з   прастудай на прыём звяртаюцца адзін-два вяскоўцы. Што датычыць цяпла ў памяшканні амбулаторыі, хацелася б, каб было цяплей, хоць кацельня працуе на поўную магутнасць.  Задавальняе нас і той факт, што ў перыяд суровых маразоў вяскоўцы вядуць сябе  асцярожна, ніхто не абмарозіўся.  Дамы большасць сяльчан абаграваюць печкамі, кожны паліць іх у залежнасці ад нарыхтаваных дроў ці брыкету. Паліва вяскоўцы назапасілі  дастаткова. Трывогу выклікаюць адзінокія састарэлыя, якія, ратуючыся ад холаду, пераграваюць свае печы, даводзячы  да пажару.  На жаль, такая сумная сітуацыя здарылася нядаўна ў Дараглянах.

Валянціна Іванаўна  СТУПАКЕВІЧ, жыхарка  г. Масты:

—Жыву я ў прыватным сектары, хату абаграваю дрывамі, якіх назапасіла яшчэ летам. Печку даводзіцца паліць два разы на дзень, дроў расходуецца многа. У моцны мароз стараюся лішні раз без патрэбы не выходзіць на вуліцу, каб не пра- студзіцца.  З-за  моцнага марозу не абышлося без праблем: замерзла вада ў водаправодзе, даводзіцца, як і раней, карыстацца кало-дзежам.               Гутарыла Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: