Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЭкономикаЭкономика

Намечанае здзейснена. Наперадзе новыя задачы

27 декабря 2010 — 10:00

У жніўні мы паведамлялі, што на рамонтным заводзе намерыліся стварыць новае падраздзяленне, дзе пачалі асвойваць выпуск новай прадукцыі – прэспадборшчыка для нарыхтоўкі кармоў. На бягучы год перад  калектывам падраздзялення стаяла  задача падрыхтаваць памяшканне, стварыць для рабочых нармальныя ўмовы для працы, сабраць некалькі ўзораў і сертыфікаваць выраб. Як паведаміў дырэктар рамонтнага завода Ілья Мікалаевіч Гермась, намечанае цалкам выканана. У будучым годзе запланавана сабраць 80 прэс-падборшчыкаў. Да гэтага часу прэс-падборшчыкі тут збіралі з дэталей, што пастаўляла мінская фірма “Ферабокс” – прадстаўнік італьянскага прадпрыемства, дзе вырабляюцца гэтыя кормаздабыўныя машыны  ў Беларусі. Цяпер перад зборшчыкамі рамонтнага завода стаіць задача палову камплектуючых вырабляць у сябе.

П. ІВАНЧАНКА


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио