Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноКультура и историяКультура

Нам песня жыць дапамагае

Нам песня жыць дапамагае27 апреля 2016 — 10:00

 З дыпломамі за духоўнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, прапаганду песні і актыўны ўдзел  у культурным жыцці вобласці  і падарункамі  вярнуліся з  абласнога фестывалю “Не старэюць душой ветэраны” народны хор ветэранаў “Надзея” і народны мужчынскі хор.

Фестываль  праводзіцца ў Ваўкавыску.Ужо стала добрай традыцыяй, што нашы хоры не толькі не прапусцілі ні аднаго песеннага форуму ў Ваўкавыску, але і  заўсёды  вяртаюцца  адтуль з узнагародамі. На гэты раз дыпломамі былі адзначаны таксама салісты хораў  Ганна Рымко, Генадзь Рагацэвіч і Аляксандр Швяцоў.

На суд журы і гледачоў хор  “Надзея”  прадаставіў    народныя песні  і  на ваенна-патрыятычную тэматыку. Мужчынскі народны хор  з поспехам прадэмантраваў акадэмічную манеру спеваў.

— Мы заўсёды  з задавальненнем удзельнічаем у гэтым фестывалі.  Хочацца  выказаць словы ўдзячнасці ўсім удзельнікам хору, якія дзеля любові да песні,  якая дапамагае ім у жыцці, гатовы па першаму  майму за-кліку спяшацца на рэпетыцыі, ахвяруючы сваім часам, — дзеліцца ўражаннямі  кіраўнік хору “Надзея” Ірына  Содаль.                                                                   

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ                         



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: