Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

На свята – у сталіцу

На свята – у сталіцу14 июня 2011 — 10:00

Цудоўны падарунак атрымалі мастоўскія меліяратары з нагоды прафесійнага свята ад кіраўніцтва КУП “Мастоўскае прадпрыемства меліяратыўных сістэм”. У Дзень меліяратара калектыў здзейсніў аўтобусную экскурсію ў Мінск.

З вялікім захапленнем работнікі Мастоўскага ПМC разам са сваімі дзецьмі наведалі «алмазную» славутасць краіны - Нацыянальную бібліятэку, дзе з 24-павярховай вышыні насалоджваліся сталічнымі краявідамі.

Пабывалі мастоўскія меліяратары і ў Белдзяржцырку. Самыя яскравыя зоркі сусветных цыркаў, дрэсіраваныя папугаі, малпы, белыя тыгры і львы, коні каштоўнейшых парод, паветраныя акрабаты, вясёлыя клоуны не пакінулі абыякавымі ні дарослых, ні дзяцей.

Як расказаў інжынер па ахове працы, адказны за  ідэалагічную работу ў  КУП “Мастоўскае прадпрыемства меліяратыўных сістэм”  Дзмітрый Іванавіч Шамбер, падобныя сумесныя паездкі сталі для іх прад-прыемства ўжо добрай традыцыяй. У мінулым годзе калектыў наведаў Аўгустоўскі канал. А наперадзе яшчэ так шмат месцаў, дзе хацелася б пабываць...

А. ШВЯДКО

На здымку: у час экскурсіі каля Нацыянальнай бібліятэкі.



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: