Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

На свяце было здорава!

01 ноября 2010 — 10:00

З задавальненнем удзельнічалі ў рэспубліканскіх “Дажынках -2010”  у Лідзе загадчыцы  Лунненскага і Мілявіцкага комплексных прыёмных пунктаў  Галіна Уладзіміраўна Ягнешка і Таццяна Мікалаеўна  Галаўко. Для іх гэта ўжо другія рэспубліканскія “Дажынкі”, першыя былі ў Кобрыне. Дамоў з Ліды жанчыны прывезлі добрыя ўражанні і прыгожыя сувеніры. 

    Лідчане і ўдзельнікі свята  ахвотна куплялі ў нашых бытавікоў прыгожую  пасцельную бялізну з лёну і трыкатажныя вырабы.

    А яшчэ ўсе, хто праходзіў міма, любаваліся прыгожа аздобленай палаткай мастоўскіх бытавікоў. За цікавае афармленне наша дэлегацыя на чале з А.Г. Дзікевічам была адзначана дыпломам.

                                                                     А. БЫЛІНСКАЯ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: