Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМостовский крайНаш крайНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Помнік на магіле Яна і Цэцыліі каля вёскі Багатырэвічы набыў прывабны выгляд

Помнік на магіле Яна і Цэцыліі каля вёскі Багатырэвічы набыў прывабны выгляд16 декабря 2016 — 09:28

Дзякуючы ўвазе раённай улады ды таленавітым рукам майстра Міхаіла Мар’янавіча Маскевіча помнік на магіле Яна і Цэцыліі каля вёскі Багатырэвічы набыў прывабны выгляд і даўгалецце дуба.

 

 

Хто на Мастоўшчыне не ведаю гісторыю кахання Яна і Цэцыліі, што была мастацкі апрацавана Элізай Ажэшка ў яе рамане “Над Нёманам”?! Мясцовая легенда сведчыць, што маладыя людзі калісьці даўным­даўно з’явіліся ў нашай мясцовасці, на беразе Нёмана, сышоўшы ад людскіх вачэй, але не скарыўшыся абставінам і волі людзей, што хацелі разлучыць закаханых. Прыгожыя, моцныя, верныя, руплівыя -- ­­ сапраўдныя волаты, што адваявалі ў леса і дзікага звера гэтую зямлю. Нездарма месца, дзе яны жылі, пазней сталі называць Багатырэвічамі, а помнік на іх магіле – помнікам каханню. Дарэчы, ён уключаны ў шматлікія турыстычныя маршруты, што пралягаюць праз Мастоўшчыну. Наведваюць гэтае месца не толькі беларусы, але і замежныя госці.

 

Аднак час, што непадуладны над сапраўды моцнымі і шчырымі пачуццямі, няўмольны і бязлітасны да іх ўвасаблення ў драўляным помніку. Апошнім часам ён абнаўляўся амаль трыццаць гадоў таму па ініцыятыве праўлення колішняга мясцовага калгаса “40 гадоў Кастрычніка” і яго старшыні Мікалая Іванавіча Панасевіча. Помнік Яну і Цэцыліі, якім мы ведаем яго сёння, быў тады заказаны ў мастака Алеся Ліпеня. Аўтар убачыў яго менавіта такім: драўляная калона з распяццем і манаграмай Хрыста. На самым версе – статуя Іісуса ў цярновым вянку. Левай рукой ён трымае крыж, правую выпраміў ўперад. На твары – адбітак блуканняў, пакут і адначасова -- рашучасць прайсці свой шлях да канца.

 


У той самы час разам з помнікам на ўшанаванне памяці Яна і Цэцыліі былі выраблены і драўляныя фігуры людзей­-волатаў, якія ўказваць дарогу да гэтага памятнага месца.

 


І вось сёлета, ацаніўшы стан помніка як нездавальняючы, раённай уладай было прынята рашэнне абнавіць яго. Творчыя складаючыя давераны майстру Мастоўскага цэнтра рамёстваў Міхаілу Мар’янавічу Маскевічу.

 


­­-- Драўляную калону пакуль што было вырашана не замяняць, яна толькі ачышчана ад імху і іншай расліннасці і апрацавана септыкам. Тое ж было выканана і з распяццем. У такім стане, апрацаваныя спецыяльным ахоўным сродкам, яны яшчэ праслужаць колькі гадоў, ­­-- расказаў Міхаіл Мар’янавіч, які амаль усё жыццё займаецца разьбой па дрэве, дасканала ведае яго слабыя і моцныя бакі, якасныя характарыстыкі. – А вось верхнюю фігуру Іісуса давялося выра-заць новую. Колішняя была выканана з ліпы, і з цягам часу на адкрытым паветры дрэва стала трэскацца і адколвацца. Цяперашняя статуя выраблена з дуба – ён больш падыходзіць для выкарыстання на вуліцы. Было выразана і новае пано, што знаходзіцца на адваротным баку помніка.
Адноўленыя майстрам фігуры ўжо ўпрыгожылі помнік Яну і Цэцыліі. У наступным годзе каля яго з’явіцца агароджа. Яна таксама будзе з дуба, вытрыманая ў агульным стылі з помнікам і гарманічна да яго дапасоўваючыся. Гэта надасць драўлянай кампазіцыі рысы акрэсленасці і завершанасці.

 


Н.ШЭЎЧЫК
Фота аўтара



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: