Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноКультура и историяКультураНовости МостовщиныНовости Мостовщины

На ўрок ... у музей

На ўрок ... у музей14 марта 2017 — 15:35

 

У адзін з сакавіцкіх прыгожых дзён вучні 9 “Б” класа разам са сваім класным кіраўніком настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Таццянай Яўгенаўнай Калеснікавай  спяшаліся на ўрок у музей “Лес і чалавек”. Калі мы запыталі у іх аб мэце візіту, рабяты сказалі “Раскажуць і пакажуць нешта цікавае”.

Зацікавіліся і мы: “Што ж сучасным рабятам збіраюцца паказаць у музеі і ці зацікавіць яно іх?”. Пайшлі разам у музей.

Тут, аказваецца дзейнічае выстава “Ад лёну зярняці да белага палатная” з фондаў Гудзевіцкага краязнаўчага музея.  Дзякуючы сумеснай працы музеяў, наведвальнікі могуць пазнаёміцца з багатым, старажытным промыслам беларусаў – народным ткацтвам. Больш за двухсот экспанатаў, зробленых рукамі майстроў Мастоўскага раёна, упрыгожваюць выставачную залу музея. Дываны, посцілкі, ручнікі, паясы зачароўваюць сваёй прыгажосцю, далікатнасцю, багатай фантазіяй, мастацкім густам. Ва ўзорах тканых і вышываных вырабаў зашыфравана своеасаблівая аповесць пра жыццё чалавека і яго працу, шчасце і нястачы, мары і спадзяванні.

Для вучняў было вырашана правесці музейна-педагагічны занятак “Таямніцы беларускага ручніка”. Галоўны захавальнік фондаў Дзіяна Аляксандраўна Струг не проста выдатна расказала пра заняткі маладых дзяўчат у даўнейшнія часы, а арганізавала цэлае  захапляючае тэатралізаванае прадстаўленне, дзе героямі былі самі вучні.

Потым мы спыталі аб уражаннях дзевяцікласнікаў.

 

--Што асабліва спадабалася ў час наведвання выставы?

Павел Здановіч:

 

Аліна Ядэшка:

 

Дар”я Сурмач:

--Я заўсёды захаплялася яркімі прыгожымі колерамі ручнікоў і хацела даведацца адкуль ткачыхі бралі фарбы. Аказваецца, як паведаміла Дзіяна Аляксандраўна, для афарбоўкі нітак нашы продкі выкарыстоўвалі ягады рабіны, чарніц, розных іншых раслін, кару дрэў.

 

--Ці ўзнікла жаданне яшчэ раз наведаць музей?

Таццяна Мацэль:

--Я не першы раз у музеі, было вельмі цікава, прыду яшчэ сама і параю гэта зрабіць сваім сябрам.

С.ЗВЯРОВІЧ




Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: