Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНаш край

На радасць людзям цячэ крынічка

На радасць людзям цячэ крынічка06 мая 2013 — 10:00

Цячэ, бруіць крынічка з гаючай вадой на левым беразе Шчары непадалёку ад Шымкоў.У кожнай ракі ёсць назва. У крыніц яе  звычайна не бывае. А вось у гэтай ёсць -- «Свята-Троіцкая Шчарская крыніца». Калісьці непадалёку адсюль, на беразе Шчары, стаяла драўляная царква з такой назвай, спаленая немцамі ў гады вайны.А вось крынічку нельга ні спаліць, ні разбурыць, цячэ сабе чысцюткая вада з глыбінь зямлі, зіхаціць у сонечных   промнях, што прабіваюцца праз кроны дрэў.

Намаганнямі дзярэчынскага свяшчэнніка іярэя Дзмітрыя Бялоцкага і мясцовых жыхароў крынічка абгароджана, над ёй устаноўлены праваслаўны крыж.

На Вадохрышча вада асвячаецца, у спецыяльна абсталяванай купелі можна ачысціцца ад грахоў, умацаваць здароўе. У гэты дзень звычайна тут мнагалюдна, нягледзячы на любое надвор”е. Прыязджаюць акунуцца ў крынічцы многія жыхары Мастоў і наваколля.А ў звычайны дзень прыемна папіць чысцюткай вады.

С. ЗВЯРОВІЧФота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио