Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОфициально

На пульце жыцця

На пульце жыцця17 мая 2011 — 10:00

Больш паловы насельніцтва, што пражывае на тэрыторыі Мастоўшчыны, – прадстаўніцы цудоўнай паловы. “Няма ў нашым раёне такой галіны, дзе б паспяхова не працавалі жанчыны, праяўляючы свае самыя лепшыя якасці: працалюбівасць, адказнасць, кампетэнтнасць, а таксама жаночую неабыякавасць і дабрыню,” – адзначыла падчас выступлення на справаздачна-выбарным сходзе раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” старшыня праўлення Таіса Мікалаеўна Мурына.

За апошнія два гады (менавіта столькі складае справаздачны перыяд) адбылося шмат грамадска-палітычных падзей у жыцці краіны і раёна. Жанчыны-актывісткі прымалі ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў 26-га склікання, абіраліся дэлегатамі ад раёна на IV Усебеларускі народны сход, былі ў складзе ініцыятыўных груп, выбарчых камісій падчас правядзення выбараў Прэзідэнта.               Раённая жаночая арганізацыя аб’ядноўвае ў сваіх радах 634 самыя актыўныя, таленавітыя, адукаваныя жанчыны. Усяго ў працоўных калектывах раёна створаны 32 пярвічныя арганізацыі. Сярод галоўных задач іх работы – прыцягненне жанчын у працэс кіравання справамі грамадства і дзяржавы, прапаганда сямейных каштоўнасцей, садзеянне працаўладкаванню жанчын, стварэнне бяспечных умоў працы, арганізацыя змястоўнага правядзення вольнага часу, аказанне дапамогі жанчынам і дзецям.

- Сёння роля жанчыны ў грамадстве шматпланавая, - адзначыла Т.М. Мурына. - Яна ўжо не проста маці і гаспадыня. Жанчына выконвае працоўныя і грамад-скія абавязкі. 

Таіса Мікалаеўна назвала імёны жанчын-кіраўнікоў, якія паспяхова выконваюць абавязкі старшынь сельсаветаў, начальнікаў аддзелаў. Пераважная большасць намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце – таксама жанчыны. Ёсць у нас і жанчыны, якія нараўне з мужчынамі спраўляюцца з традыцыйна мужчынскай работай, напрыклад, у органах унутраных спраў.

Адзначыла Таіса Мікалаеўна і тое, што заслужаныя жанчыны Мастоўшчыны з кожным годам усё актыўней выходзяць на раённую сцэну (удзел у фінале мінулагодняга раённага конкурсу “Жанчына года” прымалі 19 прадстаўніц працоўных калектываў, сёлета іх было ўжо 26). Сярод фіналістак абласнога і рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года” таксама былі мастаўчанкі.

Падчас справаздачна-выбарнага сходу былі абраны праўленне, прэзідыум. Адзінагалосна прынята рашэнне аб перавыбранні старшынёй праўлення РА ГА “Беларускі саюз жанчын” Т.М. Мурынай. Акрамя таго, былі абраны чатыры дэлегаты для ўдзелу ў рабоце справаздачна-выбарнай канферэнцыі Гродзенскага абласнога савета жанчын. Актывісткі раённага жаночага руху атрымалі Ганаровую грамату (А.Р. Зябліцава) і Падзячныя пісьмы (І.М. Еўдакімава, Я.С. Дземянкова, С.М. Шчука, І.Я. Сераброўская, Л.М. Москаль, В.П. Летунова) РК ГА “Беларускі саюз жанчын”.

Усе добрыя справы раённай жаночай арганізацыі зроблены, дзякуючы актыўнай жыццёвай пазіцыі кожнай з яе членаў. У далейшай дзейнасці пастаўлена задача ўдзяляць асаблівую ўвагу сям’і – аснове асноў, ад якой залежыць сённяшні і заўтрашні дзень краіны, яе развіццё і дабрабыт.

Прыемна парадавалі ўдзельнікаў мерапрыемства выхаванцы і супрацоўнікі раённага цэнтра пазашкольнай работы, якія падрыхтавалі  для іх цікавы канцэрт. Але на гэтым сустрэча не закончылася, актывісткі раённага жаночага руху пабывалі ў сацыяльна-педага-гічным прытулку, уручылі яго выхаванцам падарункі.

На здымку: удзельнікі сходу са старшынёй праўлення раённай арганізацыі Т. М. МУРЫНАЙ (у цэнтры).

А. ШВЯДКО

Фота С. ЗВЯРОВІЧА

Слова ўдзельнікам сходу

М. О. ДАВЫДЗІК,дырэктар цэнтра сацыяльнага абслугоўвання  насельніцтва Мастоўскага раёна, член раённага жаночага руху:

-- Дзейнасць раённай жаночай арганізацыі лічу вельмі неабходнай. Менавіта дзякуючы ёй, жанчыны нашага раёна атрымалі магчымасць заявіць пра сябе, прадэманстраваць лепшыя якасці, аказваючы дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу. Арганізацыя падтрымлівае і саміх жанчын, якія ўваходзяць у яе састаў. Так, напрыклад, нашы супрацоўніцы прымаюць самы актыўны ўдзел у раённым конкурсе «Жанчына года».

З. Ф. ПЕЦЕВИЧ, заведующая Правомостовским детским садом, член районного женского движения:

-- Прекрасно, что в нашем районе есть организация, которая объединяет людей с активной жизненной позицией. Вместе мы сильны, дружны, едины. Женщина всегда и за всё в ответе: за детский смех, за счастье стариков, за свой семейный очаг.



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: