Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноУрожай-2017Урожай-2017

На палях Мастоўшчыны шчыруюць хлебаробы

На палях Мастоўшчыны шчыруюць хлебаробы24 июля 2013 — 10:00

Калектывы сельгаспрадпрыемстваў Мастоўшчыны арганізавана прыступілі да ўборкі зерневых і зернебабовых культур, якімі сёлета занята 15502 гектары.Па даных райсельгасхарчу за 22 ліпеня, абмалочана 729 гектараў зерневых і зернебабовых культур, што складае 5 працэнтаў да запланаванага. Намалочана 3356 тон зерня новага ўраджаю. Ураджайнасць складае 46 цэнтнераў з гектара.

Азімы ячмень, які сёлета вырошчвалі хлебаробы філіяла “Дубна” і ААТ “Чарлёна”, ужо ўбраны на ўсёй плошчы пры ўраджайнасці 43,6 цэнтнера з гектара.У большасці гаспадарак прыступілі да абмалоту яравога ячменю, якім у гэтым годзе занята 2698 гектараў. Ураджайнасць гэтай сельскагаспадарчай культуры па раёну складае 47,3 цэнтнера з гектара.

У РУСП “Мастаўчанка” пачалі ўборку азімага жыта і аўсу. Азімая трыцікале ўбіраецца ў ЗАТ “Гудзевічы”. Хлебаробы сельгаспрадпрыемства імя Адама Міцкевіча шчыруюць на палетках з азімай пшаніцай. Яна абмалочана на 74 гектарах, ураджайнасць – 70,9 цэнтнера з гектара.

Да завяршэння ў раёне набліжаецца ўборка рапсу. Ён ужо скошаны на 2688 гектарах, што складае 87 працэнтаў да плана. Намалочана 6496 тон насення рапсу пры ўраджайнасці 24,2 цэнтнера з гектара. Паспяхова справіліся з уборкай гэтай культуры механізатары філіяла “Дубна” і СВК імя Адама Міцкевіча.Н.ШЭЎЧЫК



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: