Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСпорт и ТуризмТуризм и отдых

На Мастоўшчыне пачалі рыхтаваць каткі для дзяцей і дарослых

На Мастоўшчыне пачалі рыхтаваць каткі для дзяцей і дарослых02 декабря 2018 — 18:42

Вось і прыйшла да нас зіма. А разам з ёй прыйдуць і зімовыя забавы.

Каб правесці вольны час цікава і займальна, на Мастоўшчыне пачалі рыхтаваць каткі. Яны з’явяцца каля кожнай школы, а таксама ля гарадскога стадыёна. Акрамя гэтага будзе функцыянаваць хакейная пляцоўка каля басейна.

Аматары пагуляць у хакей альбо проста пакатацца на каньках змогуць зрабіць гэта не толькі па выхадных днях, але і кожны дзень.

Калі ў вас няма канькоў ці лыжаў, не сумуйце. Іх можна будзе ўзяць напракат ва ўстановах адукацыі, а таксама ў спартыўным комплексе.

Плануецца, што будзе заліта 16 каткоў.

І.Бочко

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио