Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМостовский крайНаш край

На грамніцы сонца свеціць

На грамніцы сонца свеціць22 февраля 2011 — 10:00

На гэтым тыдні прайшло свята Грамніц. Па даўняй традыцыі,  людзі заўсёды ў гэты дзень  прыглядаюцца да надвор”я, таму што з гэтага моманту “зіма на весну  паварочвае”. Па народнаму павер”ю, якое  ў гэты дзень надвор”е, такой будзе і  вясна.

Дык якім жа было 15 лютага надвор”е? Хоць мароз быў да  12  градусаў, свяціла сонца, дзень быў ціхі, і людзі не надта ўхутваліся, мяркуючы, напэўна, што хутка вясна. У зацішку каля дамоў прыгравала сонца, але, тым не менш, “пятух вадзіцы” пры такім марозе “не напіўся”.

Людзі, праўда, з цікавасцю даведваліся, што пры  моцных начных маразах да 20 і болей градусаў на поўдні рэспублікі па-ранейшаму працягвае падымацца ў рэках вада. Жыхары горада і вёсак, асабліва ў населеных пунктах па берагах рэк, і ў нас з трывогай чакаюць, ці будзе паводка. Ці ёсць адказ на гэтае пытанне ў грамнічным надвор”і? І ці можна па ім зараз сказаць, якой будзе вясна?

Пажывём, пабачым, чакаць засталося нядоўга.

С. ЗВЯРОВІЧ

На здымку: свеціць сонца, іскрыць на ім снег, прыемна дарослым, а яшчэ больш дзецям. Есць нешта заварожваючае ў гэтых апошніх зімовых днях.

Фота аўтара



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: