Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноУрожай-2017Дожинки-2016

На “Дожинках” в Вороново выбрали лучший каравай

На “Дожинках” в Вороново выбрали лучший каравай18 ноября 2016 — 19:52

Яго Вялікасць, Хлеб

Сваю смачную і духмяную прадукцыю прадставілі хлебапёкі рэгіёнаў на выстаўцы-конкурсе караваяў “Жыві, яго Вялікасць Хлеб”. Каля печыва, старанна аздобленага кветкамі, каласкамі, фруктамі, грыбочкамі, каралямі з цеста, не маглі прайсці міма і госці свята. Яны з задавальненнем набылі б сабе сімвал “Дажынак”, але не для продажу красаваліся прыгажуны-караваі. Абласная камісія ў складзе спецыялістаў камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню, упраўлення гандлю і паслуг, метадычнага цэнтра творчасці вызначыла найлепшую работу з улікам знешняга выгляду, адпаведнасці тэматыцы. Самым гарманічным назвалі 13-кілаграмовы каравай Ваўкавыскага раёна, ён і стаў пераможцам у конкурсе.  

Асабліва адзначылі работу амартарскага аб’яднання “Чараўніцы-каравайніцы” са Слоніма. Яго ўдзельніцы — жанчыны шаноўнага ўзросту з багатым вопытам хлебапёкаў. Каравай для “Дажынак“ замешваўся, выпякаўся, упрыгожваўся імі з захаваннем абраднасці: пад народныя песні, у вясковай печы. Дарэчы, яны ж выпякалі каравай для дэлегацыі Гродзенскай вобласці, з якім яе сустракалі ў Віцебску на “Славянскім базары”.



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: