Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноУрожай-2017Урожай-2017

На дажынках у Стральцах услаўлялі хлебаробаробаў

На дажынках у Стральцах услаўлялі хлебаробаробаў14 августа 2014 — 10:00

У адкрытым акцыянерным таварыстве «Чарлёна» дасягнуты самы высокі збор зерня ў раёне ­­ амаль 19 тысяч тонПа ўраджайнасці зерневых і зернебабовых культур (59,1 цэнтнера з гектара) Мастоўскі раён ­­ на трэцім месцы ў вобласці, пасля Гродзенскага (74 ц/га) і Бераставіцкага  (65,2 ц/га).

Вельмі ўрачыста і маляўніча  прайшлі дажынкі ў аграгарадку Стральцы ААТ «Чарлёна». На па­святочнаму ўпрыгожанай сцэне  ля мясцовага клуба  мясцовыя артысты  песняй «Хлеб ды соль» вітаюць аднавяскоўцаў і гасцей свята. Гучаць песні пра родную Беларусь, зямлю, хлеб, шчодрую ніву. 

На сцэну выходзяць кіраўнік адкрытага акцыянернага таварыства «Чарлёна» Генадзь Мікалаевіч Шатуеў і галоўны аграном гаспадаркі Васіль Вацлававіч Ашурок.  Васіль Вацлававіч дакладвае кіраўніку гаспадаркі аб завяршэнні жніва. Сноп новага ўраджаю  і каравай уручаюцца Г. М. Шатуеву. Генадзь Мікалаевіч дзякуе  ўсім працаўнікам гаспадаркі, віншуе з пас­пяховым завяршэннем жніва, атрыманнем выдатнага ўраджаю. Настаў час назваць імёны пераможцаў жніва-­2014.

Сярод экіпажаў камбайнаў «Лексіён­-580» перамогу атрымалі Юрый Уладзіміравіч Сліўка і Іван Мікалаевіч Еўлашэвіч, якія намалацілі 1 945 тон. Найбольшы намалот зерня сярод экіпажаў камбайнераў  на «Лексіёне­-760» у Валерыя Уладзіміравіча Строка і Генадзя Анатольевіча Савіцкага ­­ 2011 тон. Сярод экіпажаў камбайнаў  «Ліда­-1300», КЗС­-10 перамог экіпаж у складзе Аляксандра Аляксандравіча Беламызава і Ягора Алегавіча Дудкевіча. Кіраўнік гаспадаркі ўручае ім прэміі, а старшыня прафкама павязвае чырвоныя стужкі. 

Ушаноўваюцца вадзіцелі, якія перавезлі найбольшую колькасць зерня ад камбайнаў.  Сярод вадзіцеляў аўтамашын САЗ­-3507 перамогу атрымаў Уладзімір Георгіевіч Навіцкі, які перавёз 1310 тон зерня, а сярод вадзіцеляў аўтамашын МАЗ­-553 ­­ Іосіф Генрыхавіч Абухоўскі. На яго ліку ­­ 2715 тон зерня. Ім таксама ўручаюцца прэміі і павязваюцца чырвоныя стужкі.

Каб атрымаць высокі ўраджай, нямала намаганняў прыклалі работнікі дыспетчарскай службы і бухгалтэрыі, загадчыкі складоў, брыгадзіры і іх намеснікі.  Адзначаны былі і нястомныя хлопцы з транспартнага звяна і звяна па тэхнічнаму абслугоўванню тэхнікі, механізатары, якія займаліся падборкай і скірдаваннем саломы, лушчэннем  іржышча.

Добрыя словы былі сказаны і ў адрас звяна па культурна­бытавому абслугоўванню і звяна па пажарнай бяспецы.

Выдатныя песні выканалі для прысутных ансамбль «Багатуха», самадзейныя артысты І. Садоўская, Т. Огар, В. Кузікевіч, А. і К. Трахімовічы. З канцэртам выступіў таксама  ансамбль народнай песні «Росніца».С. ЗВЯРОВІЧФота аўтара



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: