Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

На дапамогу суседзям

На дапамогу суседзям17 августа 2015 — 10:00

Па добрай традыцыі, штогод камбайнеры і вадзіцелі нашага раёна накіроўваюцца на дапамогу суседзям з паўночных раёнаў Гродзеншчыны. Як расказаў галоўны інжынер упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Міхайлавіч Прэдка, сёлета хлебаробы Мастоўшчыны аказваюць дапамогу ва ўборцы зерневых і зернебабовых  культур у Ашмянскім раёне.

У пачатку бягучага тыдня туды накіраваліся камбайнер з ЗАТ «Гудзевічы» Ігар Генрыкавіч Ягнешка, які працуе на камбайне «Ліда­1600», і вадзіцель гэтай жа гаспадаркі Ігар Аляксандравіч Беланаў на аўтамабілі «МАЗ» з прычэпам. На адвозцы зерня працуе Міхаіл Іосіфавіч Баярчык з ААТ «Чарлёна». Ён таксама кіруе аўтамабілем «МАЗ» з прычэпам.  На палях Ашмяншчыны шчыруе і камбайнер  МРУСП «Мастаўчанка» Вадзім Мікалаевіч Дзенісевіч на айчынным «КЗС­-1218».                                  

Н. БЯЙДУК


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио