Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости МостовщиныСельская жизньСельская жизнь

На чарзе – кукуруза

На чарзе – кукуруза06 сентября 2016 — 14:03

 

Убраць вырашчаны хлеб -- справа надзвычай адказная. Яе давяраюць самым руплівым ды дбайным хлебаробам. Аднак не менш важна дапрацаваць абмалочанае зерне, дасушыць яго, каб пасля прадаць дзяржаве ці выкарыстаць у якасці насеннага матэрыялу ці фуражу. Таму жнівень выдаўся клопатным не толькі для механізатараў і вадзіцеляў, але і для аператаў зернесушыльных установак.

Па ўмовах раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю ў 2016 годзе, распрацаваным Мастоўскім раённым камітэтам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, пераможцамі прызнаюцца аператары зернесушыльных комплексаў, што прасушылі і дапрацавалі найбольшую колькасць зерня з пачатку і да канца ўборкі.

Сёлета ў лік лідэраў трапіла звяно сушыльнага комплексу М-819  закрытага акцыянернага таварыства “Гудзевічы” ў складзе Анатоля Анатольевіча Панова, Яўгена Яўгенавіча Сівука, Васіля Пятровіча Босага, Сяргея Аляксандравіча Рудніка. Яны перапрацавалі 6 508 тон зерня. Ушанаванне пераможцаў адбылося  непасрэдна на працоўным месцы. Словы па-дзякі за добрую і якасную працу аператарам выказалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Міхайлавіч Мятлюк і намеснік старшыні ЗАТ “Гудзевічы” па ідэалагічнай рабоце Андрэй Генрыкавіч Палойка.

З другім вынікам завяршылі сёлетнюю ўборку аператары сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Азяранскі” Юрый Іванавіч Аніперка, Аляксандр Аляксандравіч Боцька, Анатоль Юльянавіч Мармыш, Аляксандр Аляксандравіч Пятроў. На рахунку гэтага звяна – 5 322 тоны высушанага зерня новага ўраджаю, якое было перапрацавана на КЗСВ-30.

На трэцім месцы па выніках раённага спабор-ніцтва – звяно на сушцы і дапрацоўцы зерня з філіяла “Дубна”. Працуючы на КЗСВ-40, Павел Іосіфавіч Варанюк, Уладзімір Фёдаравіч Сідаровіч, Мар’ян Вацлававіч Вялічка, Юрый Лявонцьевіч Астаповіч высушылі 4 445 тон зерня.

Праўда, работы на зернесушыльных комплексах разам з дапрацоўкай і прасушкай зерня не завяршыліся. Зараз вядзецца падрыхтоўка абсталявання да прыёму кукурузы. Па інфармацыі райсельгасхарчу, уборка “каралевы палёў” на зерне распачнецца ў бліжэйшы час.

 

Н.ШЭЎЧЫК

Фота аўтара

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио