Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМостовский крайНаш край

Мы ганарымся, што мы мастаўчане

Мы ганарымся, што мы мастаўчане28 ноября 2011 — 10:00

Святкаванне 525-годдзя Мастоў усхвалявала і ўскалыхнула патрыятычныя пачуцці жыхароў нашага раёна. Людзям дарагі і блізкі гэты куток беларускай зямлі, які мае даўнюю і багатую гісторыя, сённяшнія дасягненні і выдатныя перспектывы. Мастаўчане і госці горада з вялікай цікавасцю знаёміліся з фотавыставай “Масты: паміж мінулым і будучым”, якую падрыхтаваў музей “Лес і чалавек”. Рэдакцыя папрасіла яго кіраўніка Наталлю Анатольеўну ПУЦІЛОЎСКУЮ расказаць аб экспанатах, якія ўвашлі ў фотавыставу, і аб  тым, як музей захоўвае памяць аб нашым мінулым, і наколькі яна запатрабавана сёння. Вось што яна паведаміла:

-- Мы жывем у цудоўным горадзе Масты, дзе кожны куточак дыхае старажытнай гісторыяй, дзе павольна і плаўна цячэ Нёман, ззяюць купаламі велічныя храмы, месца, дзе нарадзіліся выдатныя вучоныя, пісьменнікі, паэты, мастакі.

Зусім нядаўна горад Масты адзначыў сваё 525-годдзе. Да гэтага мерапрыемства рыхтаваліся ўсе жыхары раёна,  таму яно атрымалася такім насычаным і відовішчным. Кожны з гасцей і мастаўчан знайшоў для сябе тое, што кранула яго душу. Многіх людзей, якія неабыякавыя да свайго мінулага, зацікавіла фотавыстава “Масты: паміж мінулым і будучым”, прапанаваная  музеем “Лес і чалавек”. Выстава стала мастом, праз які людзі змаглі трапіць у мінулае, а таксама пазнаёміцца з тым, чым можа ганарыцца наш горад сёння.

Дзякуючы фотаздымкам, якія беражліва захоўваюцца ў фондах музея, наведвальнікі змаглі даведацца, чаму тут, паміж Гроднам і Слонімам, Лідаю і Ваўкавыскам, узнікла мястэчка з назваю, якую не сустрэнеш у іншых куточках Беларусі. Маленькія вузенькія вулачкі і шэрыя дамы тагачаснага мястэчка змяняліся фотаздымкамі  прыгожых вуліц і шматпавярховых будынкаў, якія ўпрыгожваюць наш горад сёння.  Сталыя мастаўчане змаглі ўспомніць, як яшчэ зусім маленькімі бегалі па вуліцах  Занеманска і Зяльвян. Сення іх ужо не знайсці на карце. Пера-ўтварыўшыся ў вуліцы горада, яны мала нагадваюць былыя вёскі.

А колькі спосабаў за гэтыя гады існавала ў мясцовых жыхароў перабрацца з аднаго берага Немана на другі: паром, лодкі, плыты і  розныя па канструкцыі масты. Тагачасныя жыхары не маглі сабе ўявіць, што праз некалькі дзесяткаў гадоў Нёман можна будзе перайсці па падвясному мосту, які можна будзе ўбачыць толькі ў нашым горадзе.

Гасцей зацікавіла гісторыя ўзнікнення сучаснага завода “Мастоўдрэў”, бо менавіта ён і яго ўладальнікі браты Канапацкія  цесна звязаны з гісторыяй горада, яго мінулым і сучасным.  Упрыгожваюць горад разнастайныя храмы.  Горад Масты стаў узорам “навядзення мастоў” паміж канфесіямі: тут і царква, і касцёл, і пратэстанцкі малітоўны дом. Мастаўчане памятаюць традыцыі сваіх продкаў. Як вядома, у тых, хто шануе мінулае, ёсць будучыня.

Таямніцы горада Масты чакаюць кожнага, хто наведае гэта -- гістарычнае мястэчка і захоча больш падрабязна пазнаёміцца з яго адметнасцямі.

Падрыхтаваў да друку С. ЗВЯРОВІЧ

На здымку: мастаўчане з вялікай цікавасцю знаёмяцца з нашым мінулым.Фота М. ПАВЯДАЙКІ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: