Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноУрожай-2017Урожай-2017

Мы ў апошні сноп сабралі залатыя каласы...

Мы ў апошні сноп сабралі залатыя каласы...21 августа 2013 — 10:00

 Уборка каласавых зерневых на Мастоўшчыне завершана. Намалочана 74627 тон зерня пры ўраджайнасці ў 51,3 цэнтнера з гектара. Гэта трэці рэзультат у вобласці пасля Гродзенскага і Бераставіцкага раёнаў.  

Сярод культур найбольш важкі колас сёлета дала пшаніца яравая, якой з кожнага гектара намалочвалі па 64,5 цэнтнера. Вышэй раённага паказчыка гэтыя лічбы ў  сельгаскааператыве “Азяранскі” і адкрытым акцыянерным таварыстве “Чарлёна”. У апошнім, напрыклад,  удалося пераўзысці адзнаку ў 76 цэнтнераў з гектара.

   Азімыя культуры ў гэтым годзе з-за працяглай зімы некалькі “здалі” пазіцыі. Так, ураджайнасць азімай пшаніцы ў раёне склала 59,5 цэнтнера з гектара, азімай трыцікале – 46,5, азімага жыта – 36,3 цэнтнера з гектара.    Ячмень сёлета ўрадзіў у межах 51 цэнтнера. Добрым ураджаем гэтай культуры аддзякавала ніва ў  адкрытым акцыянерным таварыстве “Чарлёна” і сельгаскааператыве імя Адама Міцкевіча, дзе ўраджайнасць ячменю склала, адпаведна, 66,1 і 65,9 цэнтнера з гектара.

    Аднымі з першых апошнія гектары збожжа абмалацілі хлебаробы закрытага акцыянернага таварыства “Гудзевічы” і філіяла “Дубна” ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі”. Дажынкі адсвяткавалі таксама і ў калектыве сельгаспрадпрыемства імя Адама Міцкевіча. Пачэснае месца на свяце заняў той апошні сноп залатых каласоў, што сімвалізуе   дабрабыт працавітых гаспадароў.

Па традыцыі, былі ўшанаваны лепшыя камбайнеры, вадзіцелі і машыністы сушыльных агрэгатаў, якія сваёй руплівасцю і стараннасцю забяспечылі станоўчы зыход сёлетняй уборкі.

    Найбольш важкі колас сёлета вырашчаны на палях адкрытага акцыянернага таварыства “Чарлёна”, дзе сярэдняя ўраджайнасць склала 62,8 цэнтнера з гектара, а валавы намалот – 16123 тоны. Хлебная ніва ў сельгаскааператыве імя Адама Міцкевіча ўрадзіла ў межах 58 цэнтнераў з гектара.

   Зараз механізатары раёна прыступілі да ўборкі грэчкі і проса, якія займаюць плошчу ў 360 і 40 гектараў адпаведна.                                                          

Н.ШЭЎЧЫК



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: