Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Мы і ў бальніцу. І да ветэранаў. І да малодшых

13 декабря 2010 — 10:00

У нашай школе прайшла акцыя “Добрыя справы”. Яе арганізавалі і правялі ўдзельнікі валанцёрскага атрада. Акцыя ў нас праходзіла ў тры этапы, і ўсе вучні школы прынялі актыўны ўдзел у ёй.

  Першы этап – канцэртная праграма да Дня састарэлых людзей у Дубненскай участковай бальніцы. Вельмі прыемна было бачыць, як Вераніку Варабей  са слязамі на вачах расцалавала яе прабабуля М. П. Варабей, якая ляжала ў гэты час у бальніцы.

  Другі этап – рэйд “Пастукай у мой дом”. Вучні школы наведвалі адзінокіх састарэлых людзей і ветэранаў вайны, якія пражываюць на тэрыторыі Дубненскага сельскага Савета. Была аказана дапамога ва ўборцы двароў, агародаў, а таксама вучні насілі ў хату ваду і дровы. Павіншавалі дзеці сваіх падшэфных і са святамі. Мы павінны з павагаю адносіцца да гэтых людзей, аберагаць іх старасць, дарыць ім пакой і радасць. За іх плячыма вялікі вопыт, які дапамагае нам, цяперашнім вучням, у жыцці.

   Была і калектыўна-творчая справа “Падарунак сябру”. У ёй прынялі актыўны ўдзел акцябраты, піянеры, члены БРСМ. Яны сабралі пісьмовыя прылады (ручкі, простыя і каляровыя алоўкі, фламастэры, фарбы, сшыткі, альбомы для малявання, вокладкі для сшыткаў, размалёўкі), мяккія цацкі, дзіцячыя кніжкі. Былі скамплектаваны падарункі. 19 лістапада  вучні нашай школы наведалі ЦКРНіР, паказалі невялікі канцэрт і ўручылі ўсім выхаванцам гэтага цэнтра падарункі. Спадабаліся дзецям і гульні, якія праводзіліся з імі ў час канцэрта. Радасна свя-ціліся вочы выхаванцаў у гэты час, а мы радаваліся за іх. Хочацца верыць, што наша сустрэча з імі – гэта маленькая іскрынка, якая прынесла ім радасць. І мы спадзяемся, што такія сустрэчы будуць частымі ў жыцці гэтых дзетак.

Валанцёрскі атрад Дубненскай сярэдняй школы


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио