Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураБлоги наших журналистовНаталья ШевчикНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Мужчынскі хор запрашае мастаўчан у свой калектыў

Мужчынскі хор запрашае мастаўчан у свой калектыў10 сентября 2018 — 16:43

Больш як пяць дзесяцігоддзяў радуе слухачоў сваёй творчасцю народны мужчынскі хор, што працуе пры Мастоўскім раённым цэнтры культуры. Аднак, каб загучаць па­новаму, калектыву патрэбны маладыя галасы.

Афіцыйным часам стварэння мужчынскага хору з’яўляецца 1966 год, а яго першым кіраўніком быў Вацлаў Людвікавіч Гайдукевіч. У 1977 годзе хор атрымаў званне народнага, і гэта быў першы калектыў на Мастоўшчыне,  удастоены такога высокага звання.

Двойчы на працягу свайго творчага шляху ўдзельнікі хору станавіліся лаўрэатамі Усесаюзнага фестывалю самадзейнай творчасці. Калектыў прымаў удзел у тэлевізійным конкурсе “Таварыш, песня”, а ў 2015 годзе стаў лаўрэатам III ступені рэспубліканскага фестывалю харавога мастацтва “Пеўчае поле”.

Сваё майстэрства адзіны на Гродзеншчыне мужчынскі хор дэманструе не толькі ў родным краі, але і за яго межамі. Ён гастраляваў і выступаў з канцэртамі ў Польшчы, Літве, Латвіі, Расіі.

Але час няўмольны: рысы вопыту і мудрасці, што набыў калектыў за паўстагоддзя, маюць і адваротны бок – энтузіясты песеннага мастацтва становяцца больш сталымі і пакідаюць хор і сцэну.

­ Не сакрэт, што большасць з удзельнікаў хору – людзі старэйшага пакалення, пенсіянеры. Некаторыя з іх размянялі ўжо восьмы дзясятак, а гэта не дадае сіл і здароўя, ­ адзначае цяперашні кіраўнік калектыву Аляксандр Міхайлавіч Коцка. – Нам неабходна абнаўленне, хочацца, каб хор загучаў маладымі галасамі. У вэтэранаў нашага калектыву столькі бясцэннага вопыту, аптымізму і сілы духу, што яны з задавальненнем падзеляцца імі са сваімі пераемнікамі. Упэўнены, што сярод мастаўчан ёсць аматары добрай песні, якія любяць музыку ўсёй душой і хацелі б парадаваць сваім талентам і майстэрствам нашых  шматлікіх слухачоў.

Усіх жадаючых стаць удзельнікамі народнага мужчынскага хору запрашаюць 19 верасня, у 17.00 гадзін, у Мастоўскі раённы цэнтр культуры. І няхай загучаць знаёмыя мелодыі новымі галасамі!

Н.ШЭЎЧЫК

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио