Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод народного единстваГод народного единстваГод исторической памятиКультураБлоги наших журналистовНаталья ШевчикНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Музей забаўляе і здзіўляе. З “фішкамі” мастоўскіх музейшчыкаў пазнаёміліся ўдзельнікі абласнога выязнога семінара

Музей забаўляе і здзіўляе. З “фішкамі” мастоўскіх музейшчыкаў пазнаёміліся ўдзельнікі абласнога выязнога семінара30 ноября 2021 — 15:18

На працягу некалькіх дзён дырэктары і супрацоўнікі музеяў Гродзеншчыны вывучаюць вопыт, новыя формы работы і перспектывы развіцця устаноў музейнай індустрыі рэгіёна. На гэтым тыдні госці завіталі і ў Мастоўскі раён.

Цёплы прыём удзельнікаў семінара ў прамым і пераносным сэнсе, са шчырымі песнямі ад народнага ансамбля “Ярыца”, гарбатай на духмяных травах і салодкімі “ляснымі” ласункамі ад Міхаіла Патапавіча – любімага героя анімацыйных праграм – быў арганізаваны на мастоўскай зямлі.

З прывітальным словам да работнікаў музеяў звярнулася намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Марына Давыдзік. Яна расказала аб мінулым і сённяшнім дні Мастоўскага раёна і пажадала прыемных уражанняў ад знаёмства з нашым прыгожым і самабытным краем.

Як было адзначана падчас сустрэчы ў Мастоўскім дзяржаўным музеі “Лес і чалавек”, сёння недастаткова быць проста захавальнікамі фондаў і праводзіць экскурсіі, каб у музей ішлі і ехалі турысты. Патрэбна думаць і дзейнічаць крэатыўна, карыстацца сучаснымі падыходамі і шырэй выкарыстоўваць інвацыйныя метады, каб прыцягнуць у музей наведвальнікаў.  

Кожны музей шукае свой шлях развіцця: адны робяць стаўку на цікавыя экспанаты, другія распрацоўваюць анімацыйна-адукацыйныя праграмы, музейныя квэсты і рэалізуюць сацыяльна-культурныя праекты, а трэція шукаюць незвычайнае ў звычайных рэчах. Адмысловыя “фішкі” у сваім багажы маюць і музейшчыкі Мастоўшчыны.

 

У музеі “Лес і чалавек”, напрыклад, сваіх юных наведвальнікаў забаўляюць і здзіўляюць музейнымі заняткамі з элементамі тэатралізацыі. Вядомасць установе прынёс і міжраённы экалагічны конкурс “Чалавек. Прырода. Будучае”. Добрыя набыткі займела ўстанова дзякуючы ўдзелу ў экалагічным праекце “Эка-стрым “Адпачынак з карысцю”. Музей папоўніўся такімі ўнікальнымі нагляднымі дапаможнікамі, як ферма для дажджавых чарвякоў і мураўіная ферма, настольнымі гульнямі, а ў гарадскім парку з’явілася альтанка, дзе можна праводзіць заняткі на свежым паветры.

Душэўна сустракалі гасцей і ў Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі. Тут наведвальнікі маюць магчымасць адчуць сябе ў ролі ткачыхі і навучыцца ткаць падвойныя дываны, набыць саматканы гальштук, а яшчэ – развучыць танцы, якімі захапляліліся нашы бабулі і прабабулі. Што работнікі музейных устаноў не прамінулі зрабіць. Вясёлая анімацыйная праграма ад Сымоніхі і Лявоніхі нікога не пакінула раўнадушным.

Як, дарэчы, і прагулка па падвясным мосце, дзе кожны, адпусціўшы на ваду папяровую сняжынку, загадаў запаветнае жаданне. Упэўнены, што яны абавязкова збудуцца.

Наталля ШЭЎЧЫК

Фота аўтара

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио