Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноКультура и историяКультураМостовский крайНаш край

Музей - гэта зусім не сумна

Музей - гэта зусім   не сумна24 февраля 2017 — 10:51

За мінулы год Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей прыняў 8817 экскурсантаў, з іх 1408 бясплатна. Тут праведзена 203 экскурсіі, прачытана 12 лекцый, прайшлі 175 заняткаў гуртка па ткацтву і 63 мерапрыемствы. Чым жа тут прывабліваюць наведвальнікаў, якую “ізюмінку” прапануюць экскурсантам? Аб гэтым і многім іншым мы гутарым з дырэктарам музея Кацярынай Вітальеўнай Басінскай.

 

 

-- Кацярына Вітальеўна, ці папаўняўся музей летась новымі цікавымі экспанатамі?


-- Так, у фонды музея за 2016 год прынята 165 адзінак асноўнага фонду і 105 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Напрыклад, калекцыя друкаваных выданняў папоўнілася кнігамі з бібліятэкі Сакрата Яновіча. У добрым стане перададзены ў музей пять саматканых ходнікаў і два кавалкі саматканага палатна. Усяго ж на канец мінулага года ў асноўным фон-дзе музея налічвалася 16 714 адзінак, унесена ў электронны каталог – 16 674.


-- Зайздросную станоўчую вядомасць набылі вашы анімацыйныя праграмы, многіх зацікавіў і “Гудзевіцкі фэст”. Чым яшчэ парадуеце?


-- Што датычыць анімацыйных праграм, то, сапраўды, яны застаюцца запатрабаванымі. Мы прапаноўваем нашым наведвальнікам такія праграмы, як “У гасцях у Сымоніхі і Лявоніхі”, “Калядкі – добрыя святкі” і “Масленіца”. Праводзім іх сумесна з Гудзевіцкім цэнтрам вольнага часу і культуры. Праграмы падыходзяць для розных узроставых груп, паспяхова праводзіліся і для замежных дэлегацый, што наведвалі наш раён. Ужо распрацаваны і шэраг іншых анімацыйных праграм, якія ў бліжэйшы час будуць прапанаваны наведвальнікам музея. Спадзяёмся, што і яны знойдуць сваіх прыхільнікаў.
Сапраўды цікавым атрымаўся і цыкл распрацаваных праграм пад агульнай назвай “Гудзевіцкі фэст”. Вясной мерапрыемства было прысвечана ткацтву, а летам – народным танцам. У гэтым годзе маем намер пашырыць тэматыку і зрабіць мерапрыемствы рэгулярнымі.
Таксама на бягучы год запланавана правя-дзенне летняй школы “Майстэрня падвойнага ткацтва”, што ўпершыню была праведзена летась і атрымала станоўчыя водгукі ўдзельнікаў, якія маюць магчымасць пазнаёміцца з адметнасцямі падвойнага ткацтва і атрымаць практычныя навыкі ў авалодванні гэтым рамяством, а таксама падзяліцца вопытам у асваенні ткацкіх тэхнік.


-- У чым адметнасць экспазіцыйна-выставачнай работы музея?


-- Галоўнай задачай у гэтым накірунку ў 2016 годзе была работа па аднаўленню пастаяннай экспазіцыі музея. Аднак з-за адсутнасці фінансавання праца па стварэнні раздзелаў народных рамёстваў, гісторыі вёскі, народнай медыцыны і карысных выкапняў не вялася. Для атрымання сродкаў на гэтыя мэты напрыканцы мінулага года была пададзена заяўка на атрыманне фінансавання ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Захаванне помнікаў традыцыйнай культуры і гісторыі беларуска-польскага памежжа сродкамі ўязнога турызму (акронім: “Пра сябе – для свету”)”. Вядучым партнёрам праекта выступае Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.


-- А як жа фінансавы план, ці выконваеце? І хто дапамагае вырашаць гаспадарчыя пытанні?


--Даведзены фінансавы план музеем не толькі выкананы, але і перавыкананы. За 2016 год зароблена 5831,15 рублёў пры плане 5000 рублёў. Для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы прыцягнуты 1961,21 рубель спонсарскіх сродкаў на набыццё офіснай мэблі для кабінета. Безнаяўную дапамогу музею аказала закрытае акцыянернае таварыства “Гудзевічы”, з якім мы актыўна супрацоўнічаем, вырашаючы ў тым ліку і гаспадарчыя пытанні.


Гутарыла Н.ШЭЎЧЫК



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: