Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумЖизнь

Муся і трое казлянят

Муся і трое казлянят17 апреля 2013 — 10:00

Размеранае вясковае  жыццё  калі-нікалі   парушаюць маленькія, як і  большасць сённяшніх вёсачак, сенсацыі.  На гэты раз  у Родзішках, што на тэрыторыі Курылавіцкага сельсавета,  сенсацыю сатварыла мясцовая каза Муся. Месяц таму назад яна  паспяхова нарадзіла на радасць гаспадыні Валянціне  Аляксееўне Бяляўскай трох казлянят.

Прыбаўленне ў гаспадарцы  і хляве — радасць для вясковага жыхара,  а для Валянціны Аляксееўны, выходзіць,   адразу трайная радасць. Мусю, якая  ў адзін момант стала  вядомай, суседзі  сфатаграфавалі   разам з  патомствам. Муся, маладая сімпатычная  каза белага колеру, і казляняты ў яе нарадзіліся два беленькія і адно белае з шэрымі плямкамі.

—У Мусі гэта трэція роды, праўда, раней яна   прыводзіла толькі адно казляня. Для нас з гаспадаром гэта сапраўды радасць. Нядаўна я глядзела па телевізары навіны,   там паказвалі сюжэт   пра польскага фермера, у яго каза нарадзіла адразу чацвярых казлянят,  яе з патомствам паказвалі па тэлебачанні. Наша Муся па колькасці  казлянят саступае казе з суседняй краіны, але  таксама малайчына. Яна сёння ўсю нашу сям’ю забяспечвае  смачным і карысным для здароўя малаком, сырам, — радуецца гаспадыня.

Як правіла, козы нараджаюць па аднаму ці двое казлянят, трое і больш -- хутчэй выключэнне з правіл. Праўда, ветэрынарны ўрач В. Кучэўскі расказаў, што ён быў сведкам таго, калі каза ў нашым раёне прывяла на свет аж чатырох казлянят.

 На падворку і ў хляве ў Валянціны Аляксееўны вальготна адчуваюць сябе, акрамя Мусі, парасяты, куры, сабака, кот. Жыццёвая філасофія селяніна такая: яму дастаўляе  радасць і задавальненне, калі ў хляве поўна жыўнасці, калі ў яе добры прыплод. Каб яна не зводзілася, нашы продкі ведалі і здзяйснялілі  многа магічных абрадаў і заклінанняў.        

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧФота С. МАСТОВІЧА



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: