Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайНовости МостовщиныЧто? Где? Когда?Беларусь - ЭТО МЫ!Нам есть чем гордиться

Мая родная мова, ганаруся табой!

Мая родная мова, ганаруся табой!21 февраля 2024 — 14:46

Пагавары са мной на мове,
На нашай роднай, не чужой.
Адчуеш ты — у кожным слове
Душа яднаецца з душой.

Родная мова… Непаўторная, гучная, сакавітая… Таямнічая, мудрая, самабытная… Менавіта такая наша родная беларуская мова!

Гудзевіцкая зямля… Гэта той куточак, дзе спакон вякоў чулася і сёння чуецца гучанне роднага слова. Словы злятаюць з вуснаў, звіняць у паветры, напаўняюць прастору.  Люба слухаць жывую народную гаворку. Люба слухаць было яе і ў час святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гудзевіцкая сярэдняя школа” . Гэты дзень, безумоўна, нікога не пакінуў абыякавым. Пачаўся ён менавіта з беларускага слова. Прыемна было чуць па ўсёй школе родную мову. Мы віталіся па-беларуску, адказвалі на пытанні па-беларуску, адгадвалі загадкі, крыжаванкі, успаміналі беларускія прымаўкі. На перапынку  слухалі музычныя беларускія кампазіцыі, прызнаваліся ў любові да роднай мовы. Але не толькі ў гэты дзень гучала беларускае слова. У вучняў нашай школы была цудоўная магчымасць на працягу тыдня здзейсніць падарожжа ў “Таямніцы родных слоў”. У займальнай форме прайшоў квэст для вучняў IX класа “Падарожжа ў родную мову”. Гульня “Гучы, маё роднае слова!” захапіла  вучняў VI класа. Дзеці адчулі: сапраўды, якія прыгожыя беларускія словы!  Паспрабавалі свае сілы вучні  III – IV класаў  у турніры “Знаўцы роднай мовы!” З вялікім  задавальненнем школьнікі прынялі ўдзел у віктарыне “Пагавары са мной на роднай мове!”. У пазнавальна-гульнёвай праграме “Ах, якія словы ў нашай любімай мове!” і дзеці, і дарослыя  праявілі сябе сапраўднымі аматарамі роднага  слова. Вучні X класа прынялі ўдзел у чэленджы “Радзіма ў маім сэрцы”. Яны з натхненнем чыталі радкі  У.Дубоўкі “Родная мова, цудоўная мова…” Супрацоўнікі школы падтрымалі ініцыятыву і прынялі актыўны ўдзел у напісанні агульнай беларускамоўнай дыктоўкі, каб яшчэ раз заявіць пра важнасць захавання роднай мовы. На працягу тыдня роднае слова запоўніла ўсё навакол нечым жаданым і непаўторным.  

Падчас правядзення мерапрыемстваў  усе праявілі эрудыцыю, кемлівасць, актыўнасць, яшчэ раз упэўніліся, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова. Кожны зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў ёй — гісторыя народа.  Кожны ўсвядомiў, што мова — гэта сапраўднае дзяржаўнае багацце. Упэўнена, што мерапрыемствы надоўга пакінуць след у памяці дзяцей.

Славута Ніна Лявонцьеўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Гудзевіцкая сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио