Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовИрина Бочко

Мастоўскія вучні карысна адпачывалі ў школьных лагерах

Мастоўскія вучні карысна адпачывалі ў школьных лагерах05 ноября 2018 — 13:56

 

Усяго па Мастоўскім раёне ў час восеньскіх канікулаў свае дзверы адчынілі дзевяць лагераў з дзённым знахо­джаннем – тры ў горадзе і шэсць у сельскіх навучальных установах. Наведваюць іх трыста вучняў рознага ўзросту ад шасці да чатырнаццаці гадоў.

 

Менавіта ў школьных лагерах ведаюць, як зрабіць вольны час дзяцей цікавым, займальным і карысным. Аргументаў такога выбару ў бацькоў больш чым дастаткова. Акрамя таго, што дзетвара будзе знаходзіцца пад наглядам настаўнікаў з дзевяці да шаснаццаці гадзін, пакуль мамы і таты працуюць, дык яшчэ ў кожным лагеры распрацаваны шэраг мерапрыемстваў для развіцця пазнавальных магчымасцей і творчых здольнасцей маладога пакалення.

 

Напрыклад, у пятай гарадской школе існуе цэлы праект пад назвай “Восеньскі калейдаскоп”, прысвечаны гэтаму прыгожаму перыяду года, восеньскім святам, гульням, песням, літаратурным творам.  Як паведаміла дырэктар лагера Н.М.Чурык, раней у час  восеньскіх канікулаў лагера не было. Таму разам са старшым выхавальнікам С.М. Мандзік і вырашылі прысвяціць праект  восені, падчас рэалізацыі якога праводзілі такія мерапрыемствы, як “Птушыныя размовы”, “Восеньская прыгажуня”, “Экалагічная сцяжына”.

 

А вось у першай гімназіі чырвоным радком праз увесь праект праходзіць тэма малой радзімы. Таму і дзеці падчас мерапрыемстваў падрабязней знаёмяцца з гісторыяй сваёй краіны, свайго горада і раёна, традыцыямі беларусаў. Літаратурная гасцёўня “Твая зямля, твая Радзіма названа светла ­ Беларусь”, музычны марафон “Песні аб Радзіме”, экскурсія “Вуліцы майго горада”, пазнавальная гадзіна “Цуды вакол нас”  ­ дазваляюць глыбей пазнаць мінулае свайго народа. 

 

Акрамя гэтага, у кожным школьным лагеры дзейнічаюць дадатковыя заняткі па інтарэсах. Напрыклад, у пятай школе дзейнічаюць “Шлях на сцэну”, “Умелыя ручкі”, “Зрабі сам”, а ў гімназіі – “Вясёлыя ноткі” і “Танцавальная мазаіка”.

 

Калі я пацікавілася ў школьнікаў, ці падабаецца ім у лагеры, то яны ўсе ў адзін голас, хорам адказалі: “Так!”. А вось на пытанне «Чаму?»  адказы былі розныя. Камусьці падабаецца гуляць у гульні на свежым паветры са сваім атрадам, некаторыя з цікавасцю наведваюць заняткі па інтарэсах, іншыя выбіраюць спартыўныя мерапрыемствы, а частка адзначыла, што на падвячорак  атрымоўваюць смачныя стравы і свежую
садавіну.                         

 

  І.Бочко

 

Фота аўтара

 

 

При использовании авторских материалов гиперссылка на сайт www.mosty-zara.by обязательна. 

 


Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий:
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио