Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памяти500-годдзе беларускага кнігадрукаванняНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Мастоўскі раён на фестывалі кнігі ў горадзе Свіслач

Мастоўскі раён на фестывалі кнігі ў горадзе Свіслач14 июня 2017 — 16:19

 

ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” прыняла ўдзел у першым абласным фестывалі “Кніга і час” у горадзе Свіслач.

 

На фестывалі працавалі інфармацыйныя бібліятэчныя падворкі. 14 бібліятэк вобласці падрыхтавалі яркія і цікавыя выставы-экспазіцыі з гісторыі сваіх устаноў і роднага краю, маляўніча аформленыя матэрыялы пра знакамітых землякоў, самаробныя кнігі, буклеты, майстар-класы і многае іншае. Усе яны сталі ўдзельнікамі абласнога агляду-конкурсу “Бібліятэчная пляцоўка”, які праходзіў у рамках фестывалю.

 

Годна быў прадстаўлены Мастоўскі раён на фестывалі кнігі. Цікава, радасна і весела праводзілі свой час маленькія жыхары Свіслаччыны на бібліятэчнай гульнёвай пляцоўцы “Зялёны востраў” для дзяцей, якая была прадстаўлена філіялам “Мастоўская раённая дзіцячая бібліятэка”. Дзеці розных узростаў гулялі, скакалі на батуце, гарталі розныя кніжкі-цацкі, а таксама сустрэліся з адважнымі піратамі, якія забаўлялі дзяцей і дарылі ім падарункі.

 

Члены журы пазнаёміліся з прэзентацыяй кожнай бібліятэкі і вызначылі лепшых. Дзяржаўнай установе культуры “Мастоўская раённая бібліятэка” быў уручаны Дыплом III ступені і каштоўны падарунак.

 

Н.Навагродская,

загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу 

ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио