Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноУрожай-2017Урожай-2017

Мастоўшчына сее!

Мастоўшчына сее!08 сентября 2014 — 10:00

 Ураджай будучага года закладваецца ўжо зараз, гэтымі пагодлівымі вераснёўскімі днямі. Нездарма ж у народзе кажуць: “Сей у добрую пару – збярэш хлеба гару”. Добра разумеюць гэта і ў гаспадарках раёна.  Першымі сёлета пачалі азімую сяўбу ў сельгаскааператыве “Азяранскі”. За чатыры дні тут было пасеяна 180 гектараў азімай трыцікале, а азімы клін у СВК – адзін з самых вялікіх у раёне, і складае 2040 гектараў. Усяго ж у раёне азімыя культуры будуць пасеяны на плошчы  ў 11 150 гектараў.

Землі сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Азяранскі” пачынаюцца акурат за Малькавічамі. Мясціны тут грыбныя, таму раз­пораз на ўскрайку лесу сустракаем аўтамабілі, што застылі ў чаканні сваіх гаспадароў – заўзятых грыбнікоў. Наш жа інтарэс у гэтым грыбным краі іншы. Мы накіроўваемся за Курылавічы, дзе, па словах загадчыцы ўчастка СВК “Азяранскі” Людмілы Паўлаўны Васілеўскай, распачаты работы па сяўбе азімай трыцікале.

Ужо здалёк заўважаем магутны “Джон­-Дзір” з прычэпленай шасціметровай сеялкай. Гэта працуе мясцовы механізатар Віталь Анатольевіч Тур.­­ -- Хочацца, каб у наступным годзе ўраджай такім жа быў, як і сёлета, таму стараемся, бо патрабаванні да якасці сяўбы прад’яўляюцца высокія, ­­ адзначае Віталь Анатольевіч. У гаспадарцы ён працуе ўжо восем гадоў, і ўвесь час на “Джон­-Дзіры” – дыскуе поле пасля ўбранага зерня, арэ ворыва, заняты на сяўбе азімых і яравых культур.

­­ -- На камбайн на час уборкі не пераходзіце? – цікавімся ў суразмоўцы.­­ -- А хто ж дыскаваць будзе? – пытаннем на пытанне адказвае механізатар. – Камусьці трэба і на трактары працаваць, рыхтаваць глебу да чарговай сяўбы.­­ -- А ці ёсць работа, да якой найбольш душа ляжыць? – дапытваемся ў земляроба.­­

-- Ёсць такая, ­­ -- шчыра прызнаецца Віталь Анатольевіч. – Араць люблю. Вось уяўляеце: стаіць некранутае поле, а пройдзеш плугам па ржышчы – і глыбокі чорны след застаецца – вынік тваёй работы.Больш затрымліваць механізатара размовамі не маем права – яго чакае трактар і поле, гатовае прыняць новае зерне. Дарэчы, суседняя ніва, ужо засеяная рапсам, таксама плён працы руплівага вяскоўца. Яшчэ ён нядаўна працаваў на сяўбе люцэрны.

Разам з Віталем Анатольевічам Турам на сяўбе заняты і вадзіцель Міхаіл Леанідавіч Доста. Ён падвозіць і напаўняе сеялку насеннем.

У цэлым, як адзначыўнамеснік старшыні СВК «Азяранскі» Валянцін Андрэевіч Нагуй, сяўба азімых у гаспадарцы вядзецца арганізавана – маецца падрыхтаванае для гэтых мэтаў насенне, тэхніка і вопытныя  старанныя механізатары. Сумленна і якасна выконваюць сваю справу Віталь Анатольевіч Тур, Анатоль Мікалаевіч Дудко, Аляксандр Мікалаевіч Доста. Асноўныя плошчы азімага кліна ў сельгаскааператыве «Азяранскі» адведзены пад азімую трыцікале ­­ 900 гектараў, крыху менш ­ 500 гектараў ­­ зойме азімая пшаніца. Усяго толькі на 5­7 працэнтах азімага палетка, на лёгкіх глебах будзе пасеяна азімае жыта. Пасяўныя работы ў гас­падарцы  плануюць завяршыць да 25 верасня.

Н.ШЭЎЧЫКНа палях   і сенажацяхПа дадзеных райсельгасхарчу на раніцу 5 верасня, азімыя былі пасеяны на плошчы ў 439 гектараў. Да сяўбы азімай трыцікале прыступілі земляробы СВК «Азяранскі», філіяла «Дубна», ААТ «Чарлёна», РУСП «Мастаўчанка». Механізатары ЗАТ «Гудзевічы» пачалі сеяць азімую пшаніцу. Разам з тым, працягваецца ўборка бульбы. Яна ўжо выкапана з 39,9 гектара. На бягучым тыдні ў сельгасгаспадарках «Дубна», «Азяранскі» і «Чарлёна» былі ўбраны першыя гектары цукровых буракоў, якімі ў раёне сёлета занята 2 295 гектараў. Распачаты работы па ўборцы кукурузы на сілас, зялёны корм і зерне. На сілас і зялёны корм нарыхтавана 4640 тон кукурузы, што была ўбрана са 144 гектараў. На зерне кукурузу ўбіраюць пакуль толькі ў ЗАТ «Гудзевічы».

Н. БЯЙДУК



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: