Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Мастаўчане сустрэлі Новы год

05 января 2011 — 10:00

У апошні дзень цяпер ужо мінулага года мастаўчане і госці горада, па добрай традыцыі, сабраліся ля галоўнай ёлкі.

Спачатку перад прысутнымі выступілі з невялікім прадстаўленнем Дзед Мароз і Снягурачка -- пераможцы гарадскога конкурсу, прадстаўнікі гімназіі №1 г. Масты.

Затым да мастаўчан звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксей Сцяпанавіч Шафарэвіч, падвёўшы галоўныя вынікі года і павіншаваўшы з надыходзячым 2011 годам.

Падчас свята былі аб”яўлены таксама імёны пераможцаў раённага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне райцэнтра, адміністрацыйных цэнтраў сельсаветаў, адміністрацыйных будынкаў прадпрыемстваў, сельскагаспадарчых арганізацый, жылых дамоў у горадзе і на вёсцы.

Лепшых з лепшых назвала намеснік старшыні райвыканкама Таіса Мікалаеўна Мурына. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Іванавіч Табала ўручыў пераможцам дыпломы райвыканкама і каштоўныя падарункі. Пра пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу мы раскажам у адным з бліжэйшых нумароў газеты.

Павіншавалі мастаўчан з надыходзячым Новым годам і яшчэ адныя пераможцы мінулагодняга конкурсу Дзедаў Марозаў -- прадстаўнікі раённага  цэнтра пазашкольнай работы.

Фінальным акордам свята стаў феерверк, які расквеціў неба над Мастамі тысячамі рознакаляровых агеньчыкаў.

А. ШВЯДКО



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: